Квест-урок па тэме “Паходжанне і эвалюцыя чалавека”, 11 клас

- 20:14Биология. Сценарии, Методичка

 

 

Валянціна МАЕЎСКАЯ,
настаўнік біялогіі і хіміі 
Хізаўскай сярэдняй школы
Кармянскага раёна Гомельскай вобласці

 

     Тэма ўрока: Паходжанне і эвалюцыя чалавека

     Колькасць гадзін: 8

     Адукацыйная мэта: плануецца, што ў канцы ўрока вучні абагульняць і сістэматызуюць веды: па сходнасці чалавека з жывёламі, напрамках эвалюцыі чалавека, рухаючых сілах антрапагенезу, паходжанні чалавечых рас і іх адзінстве.

     Развіваючая мэта: садзейнічаць развіццю культуры мовы, стварыць умовы для развіцця ўменняў абагульняць, сістэматызаваць матэрыял, выконваць тэставыя задані, адказваць на пытанні.

     Выхаваўчая мэта: садзейнічаць развіццю рэфлексіўнай культуры, камунікатыўных навыкаў, пазнавальнай цікавасці да прадмета.

     Тып урока: абагульненне і сістэматызацыя ведаў.

     Абсталяванне: вучэбны дапаможнік пад рэдакцыяй С.С. Маглыша, А.Я. Карэўскага, Біялогія 11. Падручнік для 11 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання. – Мінск: Народная асвета. 2016; запісы на дошцы, эпіграф да ўрока, прэзентацыя, муляжы антрапагенезу чалавека і ўнутраных органаў; раздатачны матэрыял; заданні для работы ў парах.

     Асноўныя метады навучання: запаўненне табліцы, выкананне тэставых заданняў, работа па абагульненні і сістэматызацыі ведаў.

     Формы дзейнасці: парная, індывідуальная.

     Тэхналагічныя прыёмы: асобасна-арыентаваны.

 

Ход урока:

  1. Арганізацыйны момант

Мэта: арганізацыя ўвагі вучняў, іх настрой на работу і супрацоўніцтва.

Добры дзень, я рада Вас бачыць, спадзяюся, что вы прыйшлі з дастатковым запасам ведаў і добрым настроем.

  1. Настройка на работу

Як вы лічыце, што мы сення будзем рабіць на уроку?

Абагульненне адказаў, фармуліроўка мэты.

Наш сённяшні урок пройдзе ў форме квесту. На кожную літару гэтага слова вам будуць прапанавацца заданні, за якія вы будзеце атрымліваць балы. У канцы ўрока ўсе вашы балы будуць суміравацца і выстаўляцца агульны бал.

 

К 1 заданне

4 балы

В 2 заданне

6 балаў

Е 3 заданне

10 балаў

С 4 заданне

6 балаў

Т 5 заданне

4 балы

 

          1 заданне

          Саставіць кластар па пройдзенай тэме. Паясніць кожны напрамак

↑    ↑

Чалавек

↓   ↓

 

     Адказы: канцэпцыі паходжання, сістэматычнае палажэнне, відавыя прыметы, этапы эвалюцыі, чалавечыя расы, фактары эвалюцыі.

     2 заданне

     Віктарына “Месца чалавека ў прыродзе”

  1. Да якога класу адносіцца чалавек?
  2. Хто такі Homo sapiens?
  3. Як называюцца органы, якія функцыянавалі ў нашых продкаў, а затым страцілі сваё значэнне?
  4. Сляпая кішка мае невялікі чэрвепадобны адростак. Як ён называецца?
  5. Да якога тыпу адносіцца чалавек?
  6. Як называюцца ўласцівасці і прыкметы далёкіх продкаў?
  7. Да якога падтыпу адносіцца чалавек?
  8. Якую функцыю страцілі ногі чалавека?
  9. Як называецца навука пра вымерлых жывёл?
  10. Які аддзел відавочна пераважае ў чэрапе чалавека?
  11. Колькі выгінаў мае пазваночны слуп чалавека?
  12. Хваставыя пазванкі – гэта рудыменты ці атавізмы?

     Адказы:

  1. Млекакормячыя.
  2. Чалавек разумны.
  3. Рудыменты.
  4. Апендыкс.
  5. Хордавыя.
  6. Атавізмы.
  7. Пазваночныя.
  8. Хапальную.
  9. Палеанталогія.
  10. Мазгавы.
  11. Чатыры.
  12. Рудыменты.

     3 заданне

     Ацаніць палажэнне чалавека ў сучасным свеце.

     Прачытаць наступныя меркаванні, выбраць адно з іх і ў адпаведнасці разбіцца на групы.

  • Чалавек – непаслухмянае дзіця біясферы.
  • Чалавек – лідар эвалюцыйнага працэсу на зямлі.
  • Чалавек – надзея біясферы.
  • Чалавек – тупіковая галіна эвалюцыі.

     Фізкультхвілінка

     Практыкаванні для вачэй і мазгавога кровазвароту:

  1. Пакачванне галавой уперад-назад: “так-так”
  2. Пакачванне галавой управа-улева: “не-не”
  3. Апусціць галаву і пакачваць галавой управа-улева: “маятнік”
  4. “Паглядзі на суседа справа, потым злева”: не паварочвай тулава і паглядзі на суседа, які сядзіць злева, потым – справа
  5. Рухі плячамі уперад-назад
  6. Паглядзіце ў бок суседа справа, потым злева, разглядзіце, што напісана ў яго сшытку. Моцна закрыйце вочы і ўявіце адзнаку, якую хацелі б атрымаць на ўроку.

     4 заданне

а) Саставіць сінквейн са словам “чалавек”.
б) Саставіць схему “фактары эвалюцыі”.

А – праца, Б – мова, В – натуральны адбор, Г – выхаванне, Д – барацьба за існаванне, Е – грамадскі вобраз жыцця, Ж – мысленне, З – спадчынная зменлівасць.

     Адказы:

а) Чалавек

         Добры, разумны, смелы
        Жыве, працуе, мысліць
        Жывая істота

б)

      

     5 заданне

     Тэсты. Адказаць на тэставыя заданні, выбраўшы адзін правільны адказ.

  1. У двухмесячнага плода чалавека і дзіцянят вышэйшых прыматаў некалькі пар саскоў, а ў дарослага чалавека толькі адна пара, што сведчыць пра роднасць чалавека:

а) з пазваночнымі;
б) хордавымі;
в) плацэнтарнымі;
г) млекакормячымі.

  1. Чэрап чалавека адрозніваецца ад чэрапа другіх млекакормячых:

а) наяўнасцю толькі адной рухомай косці – ніжняй сківіцы;
б) наяўнасцю швоў паміж касцямі мазгавога чэрапа;
в) пераважным развіццём мазгавога аддзела чэрапа над тварным;
г) будовай касцявой тканкі чэрапа.

  1. Павелічэнне памераў мазгавога аддзела чэрапа чалавека ў параўнанні з тварным садзейнічае:

а) развіццю мыслення;
б) развіццю наземнага вобраза жыцця;
в) рэдукцыі валасянога покрыва;
г) выкарыстанню жывёльнай ежы.

  1. Аб роднасці чалавека і чалавекападобных малпаў сведчыць:

а) здольнасць да прамахаджэння;
б) сходнасць захворванняў;
в) наяўнасць у іх S-падобнага пазваночніка;
г) здольнасць да абстрактнага мыслення.

  1. Чалавек і прыматы маюць:

а) абстрактнае мысленне;
б) верхнія канечнасці хапальнага тыпу;
в) чатыры групы крыві;
г) добраразвіты галаўны мозг.

  1. У шкілеце чалавека ў адрозненне ад чалавекападобных малпаў назіраецца павелічэнне:

а) мазгавога аддзела чэрапа;
б) тварнага аддзелу;
в) шэйнага аддзелу;
г) масы чарапной каробкі.

  1. У чалавека ў сувязі з прамахаджэннем:

а) сфарміравалася скляпеністая ступня;
б) кіпцюры ператварыліся ў ногці;
в) падоўжыліся фалангі пальцаў;
г) вялікі палец супрацьпастаўлены астатнім.

  1. У чалавека і плацэнтарных млекакормячых:

а) адбылася рэдукцыя хваста;
б) з’явіліся папілярныя ўзоры на кончыках пальцаў;
в) адбылося парадзенне валасянога покрыва;
г) харчаванне зародка ажыццяўляецца праз плацэнту.

  1. Аднесці чалавека да тыпу хордавыя дазваляе прыкмета:

а) тры слухавыя костачкі ў сярэднім вуху;
б) стрававальная трубка на брушной старане цела;
в) наяўнасць дыяфрагмы;
г) наяўнасць названочнага слупа і чэрапа.

  1. Аднесці чалавека да Царства жывёлы дазваляе прыкмета:

а) клеткі цела чалавека ўтрымліваюць ядро;
б) наяўнасць двухбаковай сіметрыі цела;
в) наяўнасць у чалавека храмасом;
г) гетэратрофны тып харчавання.

     Адказы:

  1. г) млекакормячымі;
  2. в) пераважным развіццём мазгавога аддзела;
  3. а) развіццё мыслення;
  4. б) сходносць захворванняў;
  5. в) чатыры групы крыві;
  6. а) мазгавога аддзелу;
  7. а) сфарміравалася скляпеністая ступня;
  8. г) харчаванне зародка праз плацэнту;
  9. г) наяўнасць пазваночнага слупа і чэрапа;
  10. г) гетератрофны тып харчавання.

     Рэфлексія:

     Цяпер выразіце сваю думку пра ўрок з дапамогай ліста самакантролю:

ЛІСТ самакантролю

Падкрэсліце (абведзіце) лічбу, якая адлюстроўвае ваша меркаванне

1. Важнасць тэмы

3 – займальна

4 – цікава

5 – неабходна

2. Разуменне тэмы

3 – дрэнна

4 – добра

5 – выдатна

3. Самаацэнка

3 – запомніў мала

4 – засвоіў асноўнае

5 – ведаю

4. Ацэнка работы

3 – неактыўная

4 –актыўная

5 – узгодненая

5. Ацэнка дзейнасці настаўніка

3 – сумны

4 – зацікаўлены

5 – захоплены

         Вынік урока. Выстаўленне адзнак.

Урок PDF

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий