- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Неабходныя веды пра энергію

 

У яслях-садзе № 10 Навагрудка прайшоў Дзень энергіі. Мэтай такога мерапрыемства мы ставілі павышэнне ў выхаванцаў культуры энергаспажывання.

З дзецьмі сярэдняй і старшай груп праведзены гутаркі “Чаму трэба берагчы святло, цяпло і ваду”, “Як беражліва ставіцца да электрычнасці”, “Прыгоды Лямпачкі”. У ходзе гутарак хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся, як можна зэканоміць энергарэсурсы дома і ў дзіцячым садзе, якую ролю адыгрывае эканомія энергіі ў захаванні экалогіі Зямлі.

Гуляючы ў дыдактычную гульню “Сартуючы смецце – зберагаем планету” дзеці пазнаёміліся з паняццем “сартаванне смецця”, пашырылі ўяўленні пра спосабы рашэння некаторых экалагічных праблем.

Выхаванцы прагледзелі тэматычны відэаролік на экалагічную тэматыку “Пра энергазберажэнне і змену клімату”, прынялі актыўны ўдзел у конкурсе малюнкаў “Энергазберажэнне вачыма дзяцей”.

Інеса САФАРЭВІЧ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 10 Навагрудка

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ