- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Адпачынак і праца пархімаўскіх школьнікаў

 

 

Лета для дзяцей – гэта час не толькі для адпачынку і новых уражанняў, але і перыяд, калі можна зарабіць грошы. Менавіта для такіх актыўных і працавітых дзяцей прадпрыемствы раёна ствараюць працоўныя месцы.

Навучэнцы восьмага і дзявятага класаў Пархімаўскага ясляў-сада – базавай школы Бераставіцкага раёна з задавальненнем працуюць на палях КСУП “Пархімаўцы”. Яны ажыццяўляюць праполку збожжавых культур, выконваючы правілы аховы працы і бяспекі. Ім трэба акуратна і ўважліва выбіраць з пасеваў асноўнага гатунку расліны іншых відаў сельскагаспадарчых культур і пустазелле.

– Мы не толькі атрымліваем вопыт працы ў сельскагаспадарчай сферы, але і весела праводзім час, – гаворыць навучэнка Лізавета Найда. – Мы ўдзельнічаем у важнай і карыснай справе, а яшчэ і зарабляем.

Вялікі дзякуй адміністрацыі КСУП “Пархімаўцы” за арганізацыю летняй занятасці навучэнцаў. Гэта дазваляе ім не толькі зарабіць сумленнай працай грошы, але і выхоўвае адказнасць і працавітасць.

Святлана ВОЙШЭЛЬ,
класны кіраўнік 8-га класа Пархімаўскага ясляў-сада – базавай школы Бераставіцкага раёна

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ