- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Наша лета – спартыўнага колеру

 

Хлопчыкі і дзяўчынкі лагера працы і адпачынку “Пакаленне New”, які адкрыты на базе Нягневіцкай сярэдняй школы, лічаць, што іх змене пашанцавала: у іх дружнай камандзе ёсць наша спартыўная зорачка – Надзея Лаўнікевіч.

Надзя з’яўляецца пераможцай раённых і абласных спартыўных спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы. На кожным спаборніцтве ў скарбонку яе перамог дабаўляюцца новыя. Так, яна мае дыплом І ступені ў бегу на 60 метраў з бар’ерамі, ІІ ступені – у кіданні кап’я, ІІІ ступені – у скачках у даўжыню. Дзяўчынка стала членам абласной каманды па лёгкай атлетыцы.

У лагеры працы і адпачынку хлопчыкі і дзяўчынкі падтрымалі жыццёвае крэда Надзеі: “Ні дня без спорту! Мы супраць шкодных звычак, якія вядуць чалавека ў бездань!” Дзеці маюць цудоўную магчымасць займацца любімым відам спорта на стадыёне ці ў спартыўнай зале.

Кожная раніца пачынаецца з зарадкі на свежым паветры, дзеці гуляюць у футбол і валейбол, арганізоўваюць спартыўныя эстафеты, а Надзея праводзіць майстар-клас па выкананні практыкаванняў на агульную фізічную падрыхтоўку. Самае галоўнае, на думку юнай спартсменкі, пераадолець сваю ляноту, няўпэўненасць, жаданне пашкадаваць сябе і проста паверыць у свае сілы. Адносіны да спорта Надзеі сталі прыкладам для тых выхаванцаў лагера, хто не вельмі сябруе з фізкультурай. Таму мы ўсе разам радуемся падчас гульні ў футбол забітаму Сашам Кунашкам мячу, бясстрашнаму пераадоленню спартыўнай лесвіцы Марынай Свішчовай, а яшчэ таму, што перастала баяцца валейбольнага мяча Віка Глябовіч. Хоць маленькія, а ўсё ж такі перамогі!

І як вясёлка мае сем колераў, так і наша спартыўнае лета мае свой колер – спартыўны! Гэта значыць, вясёлы, здаровы, усмешлівы, сонечны! Таму што наш дэвіз: “Ні дня без спорту!”

М.І.СЯВЕЦ,
намеснік дырэктара лагера працы і адпачынку “Пакаленне New”
Нягневіцкай сярэдняй школы Навагрудскага раёна

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ