- ГОМЕЛЬШЧЫНА, Рэгiёны

Прафсаюзы дапамагаюць медыкам

 

 

Сёння медыцынскія работнікі маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы. Шмат арганізацый, працоўных калектываў і неабыякавых людзей, якія імкнуцца зрабіць усё магчымае, каб медработнікі адчулі клопат і падтрымку.

Розныя арганізацыі дапамагаюць установам аховы здароўя прадуктамі і гарачымі абедамі, пералічваюць грошы ў выглядзе спонсарскай дапамогі, садзейнічаюць у закупцы ахоўных і дэзінфіцыруючых сродкаў.

Аддзел адукацыі, спорту і турызму Нараўлянскага райвыканкама і Нараўлянская раённая арганізацыя Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі вырашылі таксама ўнесці свой уклад у добрую справу. За сабраныя добраахвотныя сродкі работнікаў устаноў адукацыі раёна для якаснага функцыянавання аддзяленняў Нараўлянскай раённай бальніцы, хуткай дапамогі і паліклінікі былі закуплены шэсць прасаў і швейная машына. Напярэдадні Дня медыцынскага работніка гэтыя неабходныя прадметы былі ўручаны галоўнаму ўрачу Н.Кохан. Мы хочам пажадаць усім медыкам, моцнага здароўя ім і іх сем’ям, вытрымкі, цярпення.

Спадзяемся, добры прыклад можа паслужыць штуршком для новых добрых спраў. Мы шчыра верым, што калі кожны з нас зробіць усё магчымае для дапамогі медыкам, то разам мы пераадолеем цяжкасці, якія ўзніклі ў апошні час.

Г.А.ЗЯЗЁТКА,
старшыня Нараўлянскай раённай арганізацыі
Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ