- МАГІЛЁЎШЧЫНА, Рэгiёны

Уклад чавускіх школьнікаў у будаўніцтва спартыўнага аб’екта

 

 

У Чавускім раёне з пуцёўкай у трэці працоўны семестр пачаў работу будаўнічы атрад імя Героя Савецкага Саюза Т.С.Жучкова.

Атрад сфарміраваны з навучэнцаў 8-9 класаў, актывістаў Чавускага раённага камітэта БРСМ. Такі атрад створаны сярод навучэнцаў школы ўпершыню, таму хлопцы прыступілі да працы з энтузіязмам і добрым настроем. Нацэленыя на вынік, упартыя ў дасягненні працоўных мэтаў, школьнікі працуюць на новай Чавускай лыжаролернай трасе, адкрыццё якой плануецца да сярэдзіны лета. Зараз на аб’екце поўным ходам ідуць работы дзякуючы ААТ “Будаўнічы трэст № 17 ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга” Магілёва і будаўнічаму атраду.

Дзейнічае атрад з 15 чэрвеня. Працоўны дзень будатрадаўцаў пачынаецца з 8 раніцы і да поўдня. Юнакі займаюцца выраўноўваннем глебы на тэрыторыі будучага біятлоннага комплексу для далейшага пасеву газонаў.

Камісар атрада Даніла Якаўлеў падзяліўся, што рады атрымаць першае працоўнае месца і з карысцю правесці час на летніх канікулах. Гаворыць, што ганарыца ўдзелам у добраўпарадкаванні такога важнага для горада сацыяльнага аб’екта, дзе ў хуткім часе будуць трэніравацца нашы будучыя чэмпіёны – юныя біятланісты, якія навучаюцца ў Спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву Чавускага раёна.

Будучыя зоркі біятлоннага спорту хутка змогуць практыкавацца ў камфортных умовах круглы год. Важна, што Чавуская спартыўная школа выхавала двух алімпійскіх чэмпіёнаў па біятлоне – Сяргея Новікава і Дынара Алімбекава. Цяпер і Чавускі раён зможа прымаць спаборніцтвы абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў.

Марына КУЛЯШОВА,
камандзір атрада, настаўнік англійскай мовы
сярэдняй школы № 2 Чавусаў

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ