- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Цікавы час у “Сонейку”

 

 

У чэрвені ў Клайшанскай базавай школе Воранаўскага раёна працаваў лагер “Сонейка”. На працягу 18 дзён дзеці былі ўцягнутыя ў калейдаскоп розных падзей.

Кожны дзень адрозніваўся ад папярэдняга і напаўняўся новымі ўражаннямі, зносінамі і сустрэчамі з цікавымі людзьмі.

У нашым прышкольным лагеры вялікая ўвага надавалася прапагандзе культуры і здаровага ладу жыцця, вывучэнню правілаў дарожнага руху і пажарнай бяспекі, гісторыі малой радзімы. Праводзіліся гутаркі, накіраваныя на псіхалагічную падтрымку дзіцяці, гульні на згуртаванне і праяву яркіх індывідуальных якасцей.

А як жа палепшыць сваё здароўе без спорту! Кожны дзень дзеці займаліся на свежым паветры і ладзілі тэнісныя турніры. Самым займальным і запамінальным стала мерапрыемства “Вясёлыя старты”. Дзеці скакалі, бегалі, гулялі з мячом. Асабліва спадабаўся конкурс зорак, калі дзяўчынкі і хлопчыкі рабілі зоркі не толькі з дапамогай рук, але і ног.

Дзеці праявілі сябе ў спорце і ў творчасці: малявалі, спявалі, ляпілі, плялі вянкі з кветак.

У дзень смутку, 22 чэрвеня, была арганізавана літаратурна-музычная кампазіцыя “Дзецям Зямлі – свет без трывогі і слёз”. Дзяўчынкі і хлопчыкі выконвалі песні ваенных гадоў, вывучаныя з важатымі ў атрадзе, чыталі вершы. Успомнілі як пачыналася вайна і як змаглі выжыць у той страшнай вайне дзеці і дарослыя, як яны дапамагалі ў тыле.

Мы спадзяемся, што дні, праведзеныя ў летнім прышкольным лагеры “Сонейка”, запомняцца надоўга і застануцца напоўненымі прыемнымі ўражаннямі, карыснымі заняткамі і добрымі ўспамінамі.

Надзея ЗАХАРЭЎСКАЯ,
выхавальнік лагера “Сонейка” Клайшанскай базавай школы Воранаўскага раёна

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ