Сяргей СТРАЛЬЧУК,
настаўнік гісторыі і грамадазнаўства
ДУА «Вербавіцкі дзіцячы сад – базавая школа»
Нараўлянскага раёна,
Гомельская вобласць
mr_taksil@mail.ru
Тэма: Ахейская Грэцыя.
Вучні павінны ведаць: асноўныя падзеі і даты гістарычных падзей: уварванне плямёнаў ахейцаў у Грэцыю; узнікненне мікенскай цывілізацыі; вайна Мікен з Трояй; адкрыццё Троі Г.Шліманам; азначэнні паняццяў Мікены, Мікенская цывілізацыя, Траянская вайна; імёны гістарычных дзеячаў – Гамер; культурныя дасягненні ахейскай Грэцыі (“Іліяда”, “Адысея”; Ільвіныя вароты Мікен).
Вучні павінны ўмець: паказваць на карце тэрыторыі ахейскай Грэцыі, Мікены, Трою, кірунак уварвання плямёнаў ахейцаў у Грэцыю; складаць аповед пра мікенскую цывілізацыю; Траянскую вайну, паэмы Гамера “Іліяда”, “Адысея”; культуру ахейскай Грэцыі; дарыйскія заваяванні на аснове тэксту параграфа, дакументаў, ілюстрацый і схем; параўноўваць развіццё крыцкай і мікенскай цывілізацый (табліца); перадаваць змест старажытнагрэчаскіх міфаў і легенд; тлумачыць сэнс крылатых выразаў, такіх як “траянскі конь” і інш.
Тып урока: камбінаваны.
Абсталяванне: Гісторыя старажытнага часу частка 2, 5-ы клас устаноў сяр. агульн. адукацыі з бел. мов. навучання /У.С.Кашалеў; карта “Старажытная Грэцыя”, прэзентацыя (https://docs.google.com/presentation/d/1rTIFg9aXjegMYkKvh8IkWyxQO08-JScM/edit?usp=sharing&ouid=118248151997275522254&rtpof=true&sd=true), праектар, камп’ютар.
Афармленне дошкі:
На дошцы карта “Старажытная Грэцыя”
|
Тэма: Ахейская Грэцыя Паняцці: Мікены, Троя, “Іліяда”, траянскі конь, Ільвіныя вароты.
|
Імёны: Гамэр, Генрых Шліман Д/з: § 3, прагляд фільма “Траянская вайна” План (на прэзентацыі): |
1 Арганізацыйны этап (1 хвіліна)
2 Праверка дамашняга задання (10 хвілін)
З дапамогай сэрвіса Kahoot настаўнік апытвае вучняў па тэме “Мінойскі крыт і яго культура”
https://create.kahoot.it/share/2/0b919241-1bb2-4185-b4bc-05a6091c89eb
3 Падрыхтоўка да ўспрыняцця новага матэрыяла. Мэтавызначэнне (3 хвіліны)
Уводнае слова настаўніка: Такім чынам мы з вамі працягнем вывучаць гісторыю Старажытнай Грэцыі. Тэмай нашага ўрока будзе “Ахейская Грэцыя”.
Мэтавызначэнне дзеці робяць з дапамогай інтэрактыўнага метада “Сапастаўце” на экране з дапамогай настаўніка.
Матэрыял: https://wordwall.net/ru/resource/32612953
4 Вывучэнне новага матэрыялу (20 хвілін)
1) Ахейскае заваяванне Грэцыі
Пытанне: Давайце ўспомнім старажытнагрэчаскі міф аб патопе. Якія плямёны заснаваны былі ў выніку патопу?(Слайд 1, 2). (Адказы вучняў).
Настаўнік расказвае з дапамогай карты, адкуль прышлі ахейцы, як рухаліся па Балканскім паўвостраве.
– Толькі з XVI ст. да н.э. пачынаецца ўздым гаспадаркі і культуры ахейскай Грэцыі. Узнікла Мікенская цывілізацыя, па назве самай моцнай дзяржавы ахейцаў – Мікен. Гэта была першая цывілізацыя на тэрыторыі мацерыковай Грэцыі. (Слайд 3)
Настаўнік прапануе вучням запісаць паняцце “Мікены”.
Настаўнік акцэнтуе ўвагу на тым, што ў Мікен, як і на Крыце, была палацавая культура.
Настаўнік прапануе з дапамогай прэзентацыі (Слайд 4) зрабіць вусна табліцу “Параўнанне Крыцкай і Мікенскай цывілізацый”.
2) “Золатабагатыя” Мікены
– Правіцелі Мікен і вышэйшая знаць валодалі незлічонымі скарбамі. У царскіх пахаваннях археолагі знайшлі шмат залатых рэчаў, упрыгожанні, бронзавыя мячы і іншую зброю. Нядзіўна, што старажытныя грэкі называлі Мікены “золатабагатымі”.
– Мікенскія цары былі ваяўнічымі. Каля 1200 г. да н.э. мікенскі цар на чале аб’яднанага войска ахейскіх дзяржаў адправіўся заваёўваць Трою. Так пачалася траянская вайна. (Слайд 5, 6)
Настаўнік прапануе вучням запісаць у сшытак пачатак Траянскай вайны і паняцце “Троя”.
3) Траянская вайна
– У VIII ст. да н.э. найвялікшы грэчаскі паэт Гамер паклаў гэтую гісторыю ў аснову сваёй паэмы “Іліяда”. (Слайд 7)
Настаўнік прапануе адзначыць у сшытку паняцці “Гамер і Іліяда”.
Праца з гістарычнымі крыніцамі
Адзін з вучняў чытае ўсім вытрымку з “Іліяды” Гамера, пасля вучні спрабуюць адказаць на пытанне.
Вайна за Трою ішла на працягу дзесяці гадоў. Грэкі ніяк не маглі авалодаць горадам. Нарэшце самы хітрамудры з грэкаў – Адысей, прыдумаў, як узяць Трою. Па яго парадзе каля крапасной сцяны пабудавалі вялізную драўляную статую каня. Унутры статуі схавалася некалькі воінаў. Астатнія селі на караблі і адплылі ў адкрытае мора. Легкаверныя траянцы вырашылі, што грэкі ўцяклі зусім. Яны ўзрадаваліся доўгачаканай перамозе і ўцягнулі каня ў горад.
Пытанне: Як вы лічыце, чаму траянцы ўцягнулі каня ў горад, чаму, напрыклад, не спалілі?
Настаўнік паведамляе, што ноччу з траянскага каня выйшлі воіны, якія адчынілі вароты і ўпусцілі сваю армію, разграбілі і спалілі Трою. Так скончылася Траянская вайна.
Настаўнік прапануе замацаваць ход вайны з дапамогай метаду “Лаві памылкі”, у якім на слайдзе 8 даецца тэкст з сэнсавымі памылкамі, а вучням патрэбна іх знайсці.
– Доўгі час Троя заставалася легендай і вучоныя не былі ў поўнай меры ўпэўненыя, што яна наогул існавала. Але ў канцы ХІХ ст. нямецкі археолаг-аматар Генрых Шліман даказаў, што Троя існавала. (Слайд 9) На тэрыторыі сучаснай Турцыі ён раскапаў руіны старажытнага горада.
Настаўнік прапануе запісаць паняцце “Генрых Шліман”.
4) Культура ахейскай Грэцыі. Дарыйскае заваяванне.
– Ахейская культура была вельмі значнай для гісторыі Старажытнай Грэцыі. Ахейцы запазычылі ў крытчан іх пісьмо, мову, прылады працы і інш. Увогуле ахейцы – ваяўнічы народ, таму яны часцей усяго ў мастацтве адлюстроўвалі сцэны бітваў, зброю, воінаў і інш. (Слайд 10,11) Найстаражытнейшым узорам каменнай скульптуры ў Еўропе з’яўляюцца Ільвіныя вароты – уваходныя вароты Мікен.
Настаўнік прапануе запісаць паняцце ў сшытак.(Слайд 12)
– Якое племя акрамя ахейцаў узнікла ў выніку сусветнага патопу, міфа?
– Мікенскае развіццё было спынена іншым племем грэкаў, якое прыйшло з поўначы Балканскага паўвострава на поўдзень, у Грэцыю. Гэта былі грэкі-дарыйцы. Яны былі на нізкім узроўні развіцця, таму захапілі мікенцаў і разбурылі іх культуру. Так скончылась эра мікенскай цывілізацыі.
5 Фізкультхвілінка (2 хвіліны)
Метад “Глухія тэлефоны”
На першыя парты навучэнцам даецца напісанае на лістку слова з пройдзенай тэмы, яны павінны перадаць яго шэптам вучню ззаду. Апошні вучань устае і кажа слова, якое пачуў. Затым навучэнцы вызначаюць, што гэта такое. Гэта можа быць і невядомае навучэнцам слова ці паняцце, якое яны павінны неўзабаве вывучыць.
6 Замацаванне матэрыялу (5 хвілін)
Апытанне з дапамогай віктарыны “Ахейская Грэцыя”. (Настаўнік таксама можа прапанаваць па QR-коду вучням замацаваць матэрыял у свабодны час).
https://wordwall.net/ru/resource/32706607
7 Рэфлексія (3 хвіліны)
Настаўнік прапануе на дошцы запоўніць табліцу з трох граф: мінус, плюс, цікава.
– У графу “плюс” запісваецца ўсё, што спадабалася на ўроку, інфармацыя і формы працы, якія выклікалі станоўчыя эмоцыі, альбо, на вашу думку, можа быць вам карысным для дасягнення нейкіх мэт.
– У графу “мінус” запісваецца ўсё, што не спадабалася на ўроку, здалося сумным, выклікала непрыязнасць, засталося незразумелым, або інфармацыя, якая, на вашу думку, аказалася для вас не патрэбнай, не карыснай з пункту гледжання вырашэння жыццёвых сітуацый.
– У графу “цікава” вы павінны ўпісаць усе цікаўныя факты, аб якіх даведаліся на ўроку і што б яшчэ хацелася даведацца па праблеме, пытанні да настаўніка.
Вучні павінны самі выбраць у якую графу запісаць свае думкі. Каля дошкі табліцу запаўняюць не больш трох вучняў.
8 Ацэньванне (1 хвіліна)
Настаўнік, з улікам вынікаў тэста Kahoot, і працы на ўроку вызначае адзнаку, якую агучыць і ахарактарызуе на наступным уроку.
9 Дамашняе заданне (1 хвіліна)
§3, пытанні пасля параграфа 1, 3, 4 стар. 15.
Прапанова паглядзець мастацкі фільм “Раскопкі Троі”.
Спіс выкарыстанных крыніц:
- Кашалеў, У.С. Гісторыя старажытнага часу (частка 2) / У.С.Кашалеў. – Мінск : Народная асвета, 2019. – 141 с.
- Рэсурс урокаў [Электронны рэсурс]. – Режим доступу: https://wordwall.net. – Дата доступу: 20.05.2022.
- Платформа віктарын [Электронны рэсурс]. – Режим доступу: https://create.kahoot.it. – Дата доступу: 16.05.2022