Дзве новыя спецыяльнасці “Будаўніцтва і эксплуатацыя аўтамабільных дарог” і “Будаўніцтва і эксплуатацыя дарожных збудаванняў” з’явіліся ў агульнадзяржаўным класіфікатары Рэспублікі Беларусь па выніках рэспубліканскага эксперыментальнага праекта, які на працягу 6 гадоў праводзіўся ў Гомельскім дзяржаўным дарожнабудаўнічым каледжы імя Ленінскага камсамола Беларусі.
Гэты праект прысвечаны апераджальнай падрыхтоўцы кваліфікаваных кадраў для высокатэхналагічных і навукаёмістых вытворчасцей Беларусі. Дырэктар установы адукацыі Вячаслаў Пільшчыкаў расказвае, што даследчая работа праводзілася ў некалькі этапаў:
— Спачатку мы дасканала вывучылі змест работы супрацоўнікаў дарожна-будаўнічых, будаўнічых, эксплуатацыйных і праектных прадпрыемстваў Гомеля і вобласці. Высветлілі, што заказчыкі кадраў замацоўваюць за рабочымі шырэйшае кола абавязкаў, чым прапісана ў Адзіным тарыфна-кваліфікацыйным даведніку. Разам са спецыялістамі шэрага буйных прадпрыемстваў Гомельскай вобласці распрацавалі сучасныя кваліфікацыйныя патрабаванні — функцыянальныя карты — да рабочых і спецыялістаў дарожнай галіны. Вядома, экспертамі сталі вытворцы. Распрацоўшчыкі імкнуліся ўлічыць і тыя прафесійныя функцыі, якія з’явяцца ў перспектыве.
100% навучэнцаў дарожна-будаўнічага каледжа вучацца па дагаворах прадпрыемстваў. У мінулым годзе чвэрць навучэнцаў выпускных эксперыментальных груп мелі імянныя заяўкі, па якіх усе выпускнікі працаўладкаваны.
Чытайце ў нумары ад 20 верасня 2022 года ў матэрыяле Ірыны Асташкевіч.