Слова з капелюша: у гімназіі № 7 Маладзечна прайшла дэкада гуманітарных навук

- 11:41Клуб юного журналиста

Штогод у гімназіі № 7 Маладзечна праходзіць дэкада гуманітарных навук. У гэтым годзе цягам дзесяці дзён для вучняў былі прапанаваны розныя заданні па рускай, беларускай, англійскай мовах і гісторыі. Кожны з настаўнікаў падрыхтаваў цікавыя гульні, тэсты, квізы, а таксама творчыя конкурсы.

Увагу вучняў, у першую чаргу, прыцягнулі настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, якія ў першы дзень дэкады стаялі ў фае школы і гучна прапаноўвалі паўдзельнічаць у акцыі “Слова з капелюша”. Дзеці выцягвалі паперку з беларускім словам, тлумачылі яго значэнне, а за гэта атрымлівалі цукеркі.

Нельга было прайсці і не спыніцца каля выставы “Зімовыя фарбы ў творах беларускіх класікаў”. Вучні 5–7 класаў зрабілі шмат прыгожых малюнкаў, у якіх адлюстравалі ўсё тое, што ўяўлялі, калі чыталі свае любімыя вершы.

– З дапамогай такіх акцый дзеці крышачку пашыраюць свой лексічны запас, – лічыць настаўніца беларускай мовы і літаратуры Ірына Лагвіненка. – Займальная форма заўсёды дапамагала зацікавіць вучняў. Калі я назірала за выставай каля нашага кабінета, заўважыла, што дзеці падыходзілі, цікавіліся, знайшлі шмат новых вершаў.

Настаўніца гісторыі Жанна Цімчанка правяла паміж камандамі дзясятых класаў гульню на веданне гісторыі Вялікага Княства Літоўскага.

Настаўніца англійскай мовы Рэгіна Зубко зацікавіла шкаляроў пятых класаў з дапамогай віктарыны “Christmas Quiz”: дзеці па групах адказвалі на пытанні, збіралі навагоднія пазлы, аднаўлялі тэксты папулярных песень і знаходзілі словы па тэме сярод іншых на картках.

Дэкада, на маю думку, падштурхоўвае вучняў да таго, каб знайсці для сябе нешта новае і цікавае. Акрамя таго, вучэбны працэс менавіта такім чынам становіцца больш цікавым і незвычайным, што падштурхоўвае школьнікаў яшчэ больш цікавіцца навучаннем.

 

Ульяна ІЎКО,
Маладзечанскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Маладзік”,
г. Маладзечна, Мінская вобласць
Фота аўтара

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий