Выкарыстанне майндмэпінгу як прыёму візуалізацыі інфармацыі на ўроках беларускай літаратуры з дапамогай праграм Mindmeister і Spiderscribe  

- 9:03БЕЛАРУСКАЯ МОВА І ЛІТАРАТУРА, Беларуская мова і літаратура. Ідэі, Методичка

Аўтар дзеліцца вопытам стварэння інтэлект-карт у праграмах MindMeister, SpiderScribe, якія яна прапануе сваім вучням, пачынаючы з 6-га класа, паколькі шасцікласнікі ўжо вывучаюць інфарматыку. 

Ірына ЗАХАРЧУК,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры, настаўнік-метадыст
ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Слоніма”,
Гродзенская вобласць

 

 

Непісьменным у будучыні будзе не той чалавек,
які не ўмее чытаць, а той, хто не навучыўся вучыцца.
Элвін Тофлер, амерыканскі пісьменнік

 

У працэсе вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучням неабходна не толькі зразумець новы матэрыял і запомніць яго, але і ўзнавіць, а затым прымяніць на практыцы. Ад іх патрабуюцца навыкі аналізу, уменні працаваць з вучэбнай літаратурай, ясна і лагічна фармуляваць свае думкі, паспяхова прымяняць свае веды ў практычнай дзейнасці.

Часам нават добра растлумачаную новую інфармацыю многія з іх не могуць узнавіць, бо не валодаюць прыёмамі запамінання, не ўмеюць выдзяляць галоўнае, не ставяць сваёй мэтай хуткае запамінанне. Тут мы сутыкаемся з праблемамі памяці, якая ўключае запамінанне, захаванне і ўзнаўленне інфармацыі. Працэс мыслення звязаны з узнаўленнем інфармацыі. Вучням неабходна мець такія адукацыйныя навыкі, як аналіз, параўнанне, абагульненне, сінтэз. У працэсе самастойнай працы для запамінання інфармацыі часцей за ўсё выкарыстоўваюць прыём паўтораў, што займае шмат часу і пры гэтым не заўсёды дае чаканы вынік.

Каб зрабіць працэс запамінання больш эфектыўным, неабходна навучыць прыёмам сэнсавага структуравання інфармацыі, дапамагчы не толькі запамінаць, але ўзнаўляць інфармацыю.

У значнай ступені вышэйапісаныя праблемы вырашаюць інтэлект-карты.  

Ствараць карты ўручную цяжка і патрабуецца вялікая колькасць часу, таму як варыянт рэкамендую сваім вучням выкарыстоўваць праграмныя сродкі майндмэпінгу (працэс стварэння карт).

Праграмных сродкаў маецца шмат, кожны выбірае на свой густ. Я раю сваім вучням-шасцікласнікам (мне зручна ўводзіць іх шасцікласнікам, бо імі ўжо вывучаецца інфарматыка) працу з праграмамі MindMeister, SpiderScribe (https://www.mindmeister, https://www.spiderscribe.net).

 

Асаблівасці MindMeister

Для карыстання сэрвісам патрабуецца рэгістрацыя, альтэрнатыва – увайсці праз знешнія сэрвісы і акаўнты ў сацсетках. Бясплатны базавы пакет дазваляе стварыць усяго тры карты. За кожнага запрошанага сябра карыстач атрымлівае яшчэ адну карту. Экспартаваць карты можна ў тэкставым фармаце. MindMeister нават у бясплатнай версіі валодае дастаткова шырокім функцыяналам. Карты маляваць лёгка: вылучыце блок, ад якога павінны пайсці наступныя праменьчыкі, і націсніце на плюсік. Жадаеце размаляваць блокі і дадаць іконак, смайлікаў – таксама атрымаецца.

Прапаную вам праглядзець карту да твора А.Васілевіч “Сябры”.

https://mm.tt/map/2233948804?t=HanCijoz0f

Яе можна прымяніць на другім уроку. Прапанаваць вучням успомніць падзеі, даць характарыстыку Грышы і Лёні, раскрыць прычыну сваркі хлапчукоў, звярнуцца да мовы персанажаў, пейзажных замалёвак, успомніць, што такое апавяданне.

Можна стварыць карту па творы П.Панчанкі “Сармацкае кадзіла”. Ключавымі момантамі будуць: П.Панчанка “Сармацкае кадзіла” (расліны Чырвонай кнігі і вобразы верша), сарматы, расліны Чырвонай кнігі, жалезны прагрэс, экалагічная праблема (падразаем жылы лесу, ад зялёнай адракаемся радні), сродкі мастацкай выразнасці (эпітэты, метафары, адухаўленне), галоўная думка, праблемы твора.

Сэрвіс стварэння ментальных карт SpiderScribe.net (спайдэр скрайб). Інтэрфейс на англійскай мове, але сэрвіс вельмі просты ў выкарыстанні і дазваляе ствараць карты за лічаныя хвіліны. Пасля рэгістрацыі даступная дошка з усімі неабходнымі для творчасці функцыямі. Вы можаце падзяліцца вашай картай ці сумесна ствараць ментальную карту з сябрамі.

Прапаную карту па тэорыі літаратуры ў 6-м класе “Літаратурны вобраз”.

https://www.spiderscribe.net/app/?bc87212456060671797b1a318d3e02fa

 

Карты па развіцці маўлення да слоў РАКА, РАСА.

https://www.spiderscribe.net/app/?1319f64c1b65dff92cec807f0f214a5a

 

Якія перавагі маюць інтэлект-карты на ўроках літаратуры?

Па-першае, гэта вельмі добры спосаб адлюстраваць змест, паказаць сюжэт і кампазіцыю, характарызаваць вобразы. Удасканальваць літаратуразнаўчую кампетэнцыю таксама дапамогуць (разбірацца ў літаратуразнаўчых тэрмінах, пытаннях тэорыі літаратуры). Паколькі інтэлект-карта з’яўляецца метадам графічнага выказвання працэсаў успрымання, апрацоўкі і запамінання інфармацыі для вырашэння творчых задач, інструментам для распрацоўкі памяці і мыслення, то для больш эфектыўнага выкарыстання гэтага метаду я раю вучням прытрымлівацца прынцыпу трох “П”:

“Прымі” – уважліва вывучы ўсе перавагі, правілы і інструкцыі па стварэнні карт.
“Прымяні” – пачынай прымяняць гэтую тэхналогію, складай як мага больш карт у розных галінах: навучанне, запамінанне, прэзентацыі, мазгавы штурм, прыняцце рашэнняў.
“Прыстасоўвай” – прапусці гэтую тэхналогію праз сябе, удасканальвай свае навыкі.

Падсумоўваючы сказанае, я адзначаю, што карта памяці дазваляе:

1) запамінаць інфармацыю;
2) узнаўляць інфармацыю, нават калі чытанне і ўзнаўленне разрываецца ў часе;
3) вяртацца ў любую частку матэрыялу;
4) усталяваць адносіны паміж аб’ектамі;
5) вучням адчуваць веру ў у свае сілы (выкарыстанне пры адказе);
6) павысіць арганізацыю працэсу навучання;
7) паглыбляць разуменне;
8) захоўваць інфармацыю ў згорнутым выглядзе, і ў выпадку неабходнасці дае магчымасць разгарнуць;
9) ацэньваць інфармацыю з розных пунктаў гледжання і фіксаваць ключавыя моманты;
10) успомніць дэталі, звязаныя з ключавымі момантамі.

Майндмэпінг з’яўляецца магутнай тэхнікай, якая дапамагае нам візуалізаваць свае думкі і перадаваць іх іншым.

 

Відэа да матэрыяла можна праглядзець тут, або па спасылцы https://youtu.be/nAVBXMaEfrM

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий