Складаны сказ (матэрыял для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага экзамену). Інструкцыі для вучняў  

- 14:06Подготовка к ЦЭ/ЦТ

Мяркуецца, што да канца заняткаў вучні будуць ведаць, якія знакі прыпынку ставяцца паміж часткамі складаназлучанага, складаназалежнага, бяззлучнікавага складанага сказа; умець правільна вызначаць віды складаных сказаў, а таксама ўмовы пастаноўкі адпаведнага знака прыпынку паміж іх часткамі.

Ганна САЛАНКОВА,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Гімназія імя Я.Купалы г. Мазыра”,
Гомельская вобласць

 

 

Тэма “Знакі прыпынку паміж часткамі складаназлучанага сказа”

1. Вывучэнне тэарэтычнага матэрыялу

Літаратура:
С.І.Цыбульская, І.У.Ялынцава. Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі беларускай мовы. – Мінск, 2008.
Беларуская мова. Падручнік для 11 класа. – Мінск, 2016.

 

2. Схема-апора “Знакі прыпынку ў складаназлучаным сказе”

Коска ставіцца:

1) перад супраціўным злучнікамі
а, але, ды (але), аднак, затое

Праплыве гук баязліва па-над лугам, ды зноў ціха-ціха стане.

2) пры паўторных злучніках

То насунуцца хмары, то выгляне сонца.

 

Коска не ставіцца перад злучнікам і, ды (і):

1) калі ёсць:
А) [Агульны член сказа] і [   ].

Б) [Агульнае пабочнае слова] і [   ].
В) [Агульная часціца] і [   ].
(Хай, няхай, толькі…)


Дзе-нідзе ля ганкаў чырванелі вясновыя кветкі і зацвітаў бэз.
Можа, пройдзе дождж і мы трапім у лес.
Толькі верхавіны соснаў гудзелі ды шалясцелі трапяткія асіны.

2) калі часткі сказаў – пытальныя, пабуджальныя або клічныя сказы:
     А) [  ? ] і [  ? ].
     Б) [  ! ] і [ ! ].



Куды яна ідзе і што ёй трэба?
Колькі працы і колькі сумлення!

3) [ аднасастаўн.] і [аднасастаўн.].

Шуміць у галаве і хочацца спаць.
Цішыня і прастор.

4) [    ] і [сама + выказнік].

Ганна паставіла вячэру на стол і сама села побач.

 

Працяжнік ставіцца:

1) [   ] – і [ вынік   ].

Дыхнула свежасцю – і лёгка стала. (параўнайце: Калі дыхнула свежасцю, то стала лёгка.)

2) [   ] – і [ хуткая змена падзей ].

Момант – і ў дзвярах паказаўся дырэктар.

3) [   ] – і [ супрацьпастаўленне ].

Канец кастрычніка – і такая цяплынь на двары.

 

Кропка з коскай ставіцца:

[ свае знакі прыпынку  ]; і [свае знакі прыпынку  ]. (паміж часткамі слабая сэнсавая сувязь).

Прыклад на с. 64 падручніка (правіла)

 

3. Выкананне тэставага задання па тэме. Дыягнастычны тэст

Адзначце нумары сказаў, у якіх ставіцца коска, працяжнік або коска не ставіцца. Адказы запішыце ў выглядзе:

Коска ставіцца – №…
Працяжнік – №…
Коска не ставіцца – №…

1. Вада ў лодцы прыбывала і ніякая сіла не магла ўжо спыніць яе.
2. Няхай цвітуць сады і радуюцца дзеці!
3. Сярэдзіна красавіка і такі мароз.
4. Пад хмарамі дзікія ветры равуць і чуецца крык жураўліны.
5. За акном блукаюць нямыя вятры і кружыцца ціхі снег.
6. Над галавою неба сінява і неабсяжны далягляд бясконцы і сцелецца пад ногі нам трава.
7. Чалавек прывязаў каня ля плота і сам крута завярнуў за вугал.
8. Яшчэ сняжком зямлю не замяло ды халадком дыхнулі ўжо абшары.
9. Чаму часам сэрца млее і не пазбыцца ліпкіх дум?
10. Здаецца, бялейшыя сталі гнуткія бярозы і яшчэ вышэй падаліся стромкія хвойкі і елкі.
11. Здаецца, зусім нядаўна мы напісалі пісьмо і вось прыйшоў ужо адказ.
12. Яна паспешліва паставіла на стол вячэру і сама села побач.
13. Яшчэ некалькі дзён і пачнецца бярозавік.
14. Мароз і сонца.
15. Сашы было не да гэтага хараства аднак і яна звярнула ўвагу на такі цуд прыроды.
16. Ні колас на ніве не скалыхнецца ні ліст на дрэве не зварухнецца.

4. Ты можаш пашырыць і праверыць свае веды, калі звернешся на рэсурс: https://onlinetestpad.com/by/test/78002-skladanazluchanyya-skazy-varyyant-1.

 

Тэма “Знакі прыпынку паміж часткамі складаназалежнага сказа”

1. Вывучэнне тэарэтычных звестак

Літаратура:
С.І.Цыбульская, І.У.Ялынцава. Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі беларускай мовы. – Мінск, 2008.
Беларуская мова. Падручнік для 11 класа. – Мінск, 2016.

 

2. Выканаць практыкаванні і папоўніць веды пра складаназалежныя сказы вы можаце па спасылцы

 

3. Замацаваць веды вам дапаможа тэставае заданне. Перайдзіце па спасылцы https://onlinetestpad.com/by/tests/slozhnopodchin-sentences.

 

Тэма “Знакі прыпынку паміж часткамі бяззлучнікавага складанага сказа”

1. Вывучэнне тэарэтычных звестак

Літаратура:
С.І.Цыбульская, І.У.Ялынцава. Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі беларускай мовы. – Мінск, 2008.
Беларуская мова. Падручнік для 11 класа. – Мінск, 2016.

 

2. Схема-апора “Знакі прыпынку ў бяззлучнікавым складаным сказе”

Двукроп’е

Адносіны
паміж простымі часткамі

Можна ўставіць

Прыклады

2-я частка раскрывае змест 1-й

а іменна

Надвор’е было няўстойлівае: неба час ад часу зацягвалася хмарамі, імжыў дождж, затым зноў выблісквала сонца.

2-я частка – прычына

бо, там у што

Вася пачырванеў: яму цяжка было хлусіць.

2-я частка дапаўняе, удакладняе сэнс 1-й

што, як



і ўбачыў, што
і адчуў, што
і пачуў, што

Я адразу заўважыў: вецер змяніў напрамак.
Адразу стала ясна: дажджу не мінуць.
Я заглянуў у маміны вочы: яны былі спакойныя.
Ён прыслухаўся: нехта побач прыглушана размаўляў.

2-я частка выражае прамое пытанне

 

Вось толькі пытанне: як рана ён пойдзе ў школу?

Пеця паглядзеў на дырэктара: як той?

 

Працяжнік

Адносіны
паміж простымі часткамі

Можна ўставіць

Прыклады

1-я частка – умова, час

калі
(перад першай часткай)

Хочаш многа знаць – трэба мала спаць.
Кінеш спераду – знойдзеш ззаду.

2-я частка – вынік, вывад

таму, і таму

Гаспадарка яго невялікая – Даша сама справіцца з ёю.

2-я частка мае параўнальнае значэнне

як, быццам

Ідзе па вуліцы – лебедзь плыве.
Слова сказаў – сякераю адсек.

Хуткая змена падзей, нечаканы вынік

і

Зачэпіш галіну – на галаву снег,
як са страхі.
Бліснула маланка – стала відна, як удзень.

Супрацьпастаўленне

а, але

Дожджык мочыць – сонца сушыць.
Крыкнуць хацелася – голас замёр.

2-я частка выражае дадатковае паведамленне і пачынаецца словамі гэта, то, так, такі

 

Прасіцца ён не будзе – гэта я цвёрда ведаю.
У вас валасы дужа мяккія – такія звычайна ў жанчын бываюць.

2-я частка мае вынікова-абагульняючае значэнне

 

Стракозы ляталі над травой, у паветры таўкліся камары, воблакі павольна плылі ў вышыні і знікалі – усё гэта прадказвала цёплыя дні.

 

Кропка з коскай

Часткі ўскладнены (маюць свае знакі прыпынку).
Сувязь паміж часткамі складанага бяззлучнікавага сказа аслаблена

Адспявала лета песні, усе сабрала каласы; пад сасонкамі, на ўзлессі, расцвітаюць верасы.
Новыя краявіды, новая шыр, дарогі, снягі падбягалі, знікалі, змяняліся; у гэтым імклівым лёце ўвесь час не адступалі, кружыліся думкі.

 

Коска

Паміж часткамі выражаюцца адносіны адначасовасці або паслядоўнасці

Клёны росамі ззяюць, птушкі сонна гукаюць, росам зоры варожаць, успамінам трывожаць маё сэрца.
Мінулася поле, пачынаўся рэдкі лясок.

 

3. Выкананне дыягнастычнага задання па тэме

А1. Выпішыце нумары бяззлучнікавых складаных сказаў.

1. Мы пастукалі ў акно – з хаты ніхто не адазваўся.
2. Паглядзеў на неба: было яно сухое, белае, абяцала гарачы, спякотны дзень.
3. Гаспадары асенняга лесу – дзяцел і наіўна-вясёлыя, бесклапотныя сініцы.
4. Усё на лузе: кусты, лужы, копы, пракосы – таксама ружавела.

А2. Вызначце нумары сказаў, у якіх пастаўлены працяжнік:
а) у простым сказе,
б) у складаназлучаным,
в) у бяззлучнікавым складаным.

1. Там – бульбу сыпалі. Яна расткі вясной пускала – белыя, жывыя.
2. Кладуцца снапы ў снапы – такога жніва не было.
3. Расткі ў зямлю прасіліся – і ёй пара туды.
4. Каса не косіць – каса брые і шчытнякі бярэ сухія.
5. Нейкі драбочык чалавечага шчасця – і так хораша ўсё наўкруга!
6. Трапіцца выпадак – я табе пра гэта нагадаю.
7. Кніга – гэта верны сябар школьніка.

А3. Вызначце нумары сказаў, у якіх правільна пастаўлены знакі прыпынку.

1. Зяпяеш па душы, дасі ўцехі гасцям – поўны гуслі насыплю дукатаў.
2. Вецер загуляе, хвойнік, лозы гнуцца.
3. Падрасцеш вялікі: раскажу тады.
4. Пупышкі на вербах гнуткіх – гэта вясны пачатак.
5. Клікнуць хацелася – голас замёр.
6. Маці будзіла снедаць, ён не ўстаў.
7. Бліснула маланка – стала відна як удзень.
8. Глянуў я туды-сюды, нікога не відаць.
9. Ён паслухаў – ціха ўсюды.
10. Усё навокал было па-ранейшаму: глуха шумеў лес, нізка над зямлёй плылі хмары.

В1. Узнавіце адпаведнасць паміж сказамі з левага слупка і выказваннямі з правага.

А. Вецер дыхне мацней звычайнага _ з бяроз зрываецца мітуслівая пасма жоўтага лісця.

1. Другая частка дапаўняе, удакладняе, канкрэтызуе змест першай. Ставіцца двукроп’е.

Б. На высокі бераг Дняпра ўзбягаюць красуні-бярозкі _ трэба паглядзецца ў яго чыстае люстра.

2. Другая частка раскрывае прычыну таго, пра што гаворыцца ў першай. Ставіцца двукроп’е.

В. І тады я зразумеў _ нашага сяброўства ўжо нішто не ўратуе.

3. У сказе выражаюцца прычынна-выніковыя адносіны. Ставіцца працяжнік.

Г. Я хацеў расказаць Маі пра свае пачуцці _ язык як прыліп.

4. Змест другой часткі супрацьпастаўляецца зместу першай. Ставіцца працяжнік.

 

4. Замацаваць веды вам дапаможа тэставае заданне. Перайдзіце па спасылцы https://onlinetestpad.com/by/test/91279-byazzluchnіkavy-skladany-skaz-znakі-prypynku.

 

Літаратура
1 Клундук, С.С. Беларуская мова: усе складаныя тэмы: тэорыя і практыкаванні / С.С.Клундук, Н.Р.Якубук. – 2-е выд. – Мінск : Аверсэв, 2012. – 112 с. – (Школьнікам і абітурыентам, навучэнцам).
2 Цыбульская, С.І. Трэнажор па беларускай мове для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання: традыцыйныя і новыя заданні / С.І.Цыбульская. – Мінск : ТетраСістемс, 2012.

 

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий