Віраванка можа быць выкарыстана пры правядзенні класнай гадзіны, у шосты школьны дзень або ў канікулярны час. Гэтую віраванку можна прапанаваць вучням на мерапрыемстве да Міжнароднага дня аховы здароўя раслін, які адзначаецца ва ўсім свеце 12 мая.
Таццяна МАРЦЭВІЧ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Ёдкаўская сярэдняя школа”
Лідскага раёна,
Гродзенская вобласць
Віраванка (чайнворд) – задача-галаваломка на адгадванне слоў, размешчаных у клетачках такім чынам, што апошняя літара папярэдняга слова з’яўляецца першай літарай наступнага.
Віраванка прапануецца навучэнцам з мэтай павышэння ведаў пра расліны, пра тое, як ахова здароўя раслін можа дапамагчы выкараніць голад, скараціць маштабы галечы, абараніць біяразнастайнасць і навакольны свет, паскорыць эканамічнае развіццё.
У распрацоўцы выкарыстоўваюцца цікавыя факты пра расліны, якія растуць па ўсім свеце, у тым ліку ў Беларусі, даюцца іх народныя назвы і паходжанне, а таксама, фотаздымкі раслін. Па гэтых характарыстыках навучэнцы павінны адгадаць слова і запісаць яго ў гульнёвае поле пад пэўным нумарам.
Віраванка можа быць выкарыстана пры правядзенні класнай гадзіны, у шосты школьны дзень або ў канікулярны час.
Гульнёвае поле
Адказы