Агонь – сябра, агонь – вораг. Пазнавальна-спартыўнае мерапрыемства для дзяцей старшай групы (5–6 гадоў)

- 17:19ДОШКОЛЬНОЕ ОБРАЗОВАНИЕ, Дошкольное образование. Сценарии, Методичка

Спартыўнае мерапрыемства для дзяцей старшай групы (5–6 гадоў).

 

Наталля ЕРМАКОВІЧ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
ДУА “Навадворскі дзіцячы сад Свіслацкага раёна”,
Гродзенская вобласць

 

Праграмныя задачы:

фарміраваць уменне дзейнічаць сумесна, практыкаваць ва ўменні арыентавацца ў цяжкіх жыццёвых сітуацыях;
замацаваць уяўленні дзяцей аб правілах пажарнай бяспекі, аб прафесіі пажарнага;
практыкаваць ва ўменні арыентавацца ў цяжкіх жыццёвых сітуацыях;
развіваць лоўкасць, хуткасць рэакцыі, вынослівасць, увагу, мэтанакіраванасць;
выхоўваць паважлівыя адносіны да гераічнай прафесіі выратавальніка-пажарнага, добразычлівыя адносіны адно да аднаго, пачуццё калектывізму.

Абсталяванне: дзіцячыя вядзерцы, абручы, цацкі, кеглі, карцінкі кубы, макеты домікаў з агнём, атрыбуты адзення пажарных, медалі для ўзнагарод.

 

Ход мерапрыемства

 

Выхавальнік з дзецьмі заходзяць у залу пад рачоўку:

Выхавальнік: Хто шагае дружна ў рад?
Дзеці: Навадворскі дзіцячы сад!
Выхавальнік: Усім, усім!
Дзеці: Добры дзень!
Выхавальнік: Цякай з дарогі!
Дзеці: Лянота!
Выхавальнік: Не перашкаджай!
Дзеці: Займацца!
Выхавальнік: Не перашкаджай!
Дзеці: Змагацца!
Выхавальнік: Добры дзень, сябры, госці дарагія! Сёння мы ў поўнай баявой гатоўнасці прыбылі на пазнавальна-спартыўнае мерапрыемства “Агонь – сябра, агонь – вораг”.

Дзеці чытаюць вершы аб агні-сябру

 

Ведаюць дарослыя і дзеці
У самых дальніх кутках зямлі
Людзі, колькі жылі на свеце,
Лепш за вока агонь бераглі

Зберагалі яго, як умелі, –
Усемагутны, гарачы агонь.
І хоць тысячу год праляцелі,
Людзям, як і раней, патрэбен ён!

Зранку, каб усе былі сыты,
Ставім ежу ў духоўкі, на пліты.
Хлеб і булкі ён выпякае
І ад холаду нас абараняе.

 

Выхавальнік: Агонь вельмі важны для чалавека, але пры няправільных паводзінах лёгка можа стаць ворагам. А каб гэтага не здарылася, мы павінны ведаць правілы пажарнай бяспекі, якія мы прадэманструем у спаборніцтвах. Для спаборніцтва мы дзелімся на дзве каманды: “Выратавальнікі” і “Пажарныя”

Гульня “Слухай уважліва”

Выхавальнік: Я буду задаваць вам пытанні па правілах пажарнай бяспекі, вам неабходна знайсці правільны адказ і прагаварыць “Гэта мы, гэта мы, гэта ўсе мае сябры”.

– Хто пачуўшы запах гары,
паведамляе аб пажары?
– Хто з вас, пачуўшы дым,
закрычыць “Пажар, гарым!”?
– Хто з вас балуецца з агнём
зранку, увечары і днём?
– Хто пажарным дапамагае,
правілы не парушае?
– Хто падпаліў траву каля дома,
нават згарэў гараж знаёмых?
– Хто ад маленькай Наталкі
хавае дома запалкі?
– Прызнавайцеся, дзеці, дабром,
хто з вас гуляе з агнём?

Выхавальнік: Малайцы! Лёгка справіліся з заданнем. Пачынаем наша спаборніцтва.

Выхавальнік: На сталах перад камандамі ляжаць карткі з лічбамі 0, 1, 1, 2. З іх патрэбна правільна і хутка саставіць нумар тэлефона службы выратавання. (Трэба пастроіцца ў адзін рад з правільным наборам лічбаў: 101, 112)

Выхавальнік: Якое будзе наступнае спаборніцтва вы здагадаецеся, калі адгадаеце загадку.

З агнём змагацца мы павінны,
Мы смелыя работнікі.
З вадою мы сябруем,
Хаця і не падводнікі. (Пажарныя)

Выхавальнік: Правільна адгадалі, гэта – пажарныя, а спаборніцтва называецца “Збор пажарнай каманды”.

Дзеці па сігнале бягуць да тумбы, надзяваюць атрыбуты пажарных: камізэльку, каску, здымаюць, бягуць да каманды і перадаюць эстафету наступнаму, дакрануўшыся да пляча.

Выхавальнік: Слухаем наступную загадку перад спаборніцтвам:

Выхавальнік: Спаборніцтва называецца “Прыміце вызаў”.

Рабяты, перад вамі тэлефон. Ваша задача – па тэлефоне правільна паведаміць пра пажар.

Дзеці падбягаюць да тэлефона, набіраюць на клавіятуры 101 або 112, паведамляюць, хто гаворыць, што гарыць і дзе гарыць).

Выхавальнік: Закончыце сказ:

Калі дом гарыць – тады,
Нам спатрэбіцца многа …( вады).

Выхавальнік: Наступнае спаборніцтва “Патушы дом”

Дзіця бяжыць з вядзерцам, пралазіць у акно (абруч) – “тушыць дом” (макет доміка ў агні). Вяртаецца, перадае вядзерца наступнаму.

Гучыць голас: “Увага! Увага! Пажар у магазіне цацак па адрасе: вуліца Казачная, дом 2.

Выхавальнік: Каманды, патрэбна наша дапамога! Вы гатовы? Вам трэба выратаваць пацярпеўшых – цацкі, што ў магазіне.

Спаборніцтва “Выратуй пацярпеўшага”.

Дзіця бяжыць “змейкай” паміж кегляў да абруча з цацкамі, бярэ адну, вяртаецца, перадае эстафету наступнаму.

Выхавальнік: Цяпер вам трэба закончыць прыказкі і прымаўкі, звязаныя з пажарам.

Дорага пры пажары і вядро … (вады).
І малая іскра спальвае … (гарады)
Лепш касцёр маленькі, чым пажар … (вялікі)
Адзін на пажары не … (воін)
Запалкі не тронь – у іх … (агонь)
Не май прывычкі насіць у кішэні … (запалкі)
Запалка – невялічка, а агонь – … (велікан)

Выхавальнік: Рабяты, вам засталося справіцца  з апошнім заданнем – віктарынай “Небяспечныя сітуацыі”.

На стале ляжаць карцінкі, яны перавернуты. Патрэбна дабегчы да стала, узяць карцінку і растлумачыць, чаго нельга рабіць з гэтым прадметам і чаму, прыбегчы назад і перадаць эстафету наступнаму гульцу.

Выхавальнік: Малайцы, папрацавалі вы добра, дзякуй вам.

Які ў вас настрой? Пакажыце свой настрой.

Вось і закончыліся нашы спаборніцтвы. Вы, рабяты, былі лоўкімі, хуткімі, смелымі і дужымі, а значыць, калі вы вырасціце, зможаце стаць выратавальнікамі-пажарнымі і аказваць дапамогу людзям. За ваша старанне вам уручаюцца медалі “Юны выратавальнік-пажарны”. Віншуем вас!

 

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий