Літаратура эпохі Адраджэння. Рабочы ліст па тэме: Францыск Скарына (каля 1490 – каля 1551). 10-ы клас

- 10:02БЕЛАРУСКАЯ МОВА І ЛІТАРАТУРА, Беларуская мова і літаратура. Матэрыялы да ўрокаў, Методичка

Мэты рабочага ліста: пашырэнне ведаў пра жыццё і творчасць Францыска Скарыны, засваенне новых тэарэтычных паняццяў; развіццё і ўдасканаленне ўменняў вучняў аналізаваць тэксты вучэбнага дапаможніка, развіццё дасведчанасці і кампетэнтнасці вучняў як чытачоў; разуменне каштоўнасці і важнасці жыцця асобнага чалавека і ўсяго народа.

Алена ЮШКЕВІЧ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Сярэдняя школа № 41 імя А.М.Кузняцова г. Гродна”

 

 

Мэты рабочага ліста: пашырэнне ведаў пра жыццё і творчасць Францыска Скарыны, засваенне новых тэарэтычных паняццяў; развіццё і ўдасканаленне ўменняў вучняў аналізаваць тэксты вучэбнага дапаможніка, развіццё дасведчанасці і кампетэнтнасці вучняў як чытачоў; разуменне каштоўнасці і важнасці жыцця асобнага чалавека і ўсяго народа.

 

Францыск Скарына з Полацка, чалавек незвычайнай вучонасці, па загадзе караля Жыгімонта I стаў недатыкальнай асобай.

 

Што вы ведаеце пра жыццё і творчасць Францыска Скарыны?

 

Жыццяпіс Францыска Скарыны падобны да пункцірнай лініі. Як вы думаеце, чаму?

 

 

Заданне 1. Дапоўніце клоўз-тэст звесткамі, якіх не хапае.

Уклад Францыска Скарыны ў развіццё культуры

Францыск Скарына першы ў гісторыі ўсходнеславянскай культуры выдаў ____________ .

Скарына суправаджаў біблейскія тэксты __________ і ___________ ўласнага аўтарства, у якіх адлюстраваліся яго філасофскія, прававыя, педагагічныя і літаратурна-эстэтычныя погляды. Беларускі першадрукар увёў у кнігі адметныя элементы: анатацыі, каментарыі, _______.

У творах Францыска Скарыны сфармулявана новая рэнесансная мараль: Радзіме можна служыць не толькі праз вайсковыя подзвігі, але і праз _________ і ________ . У якасці самых значных каштоўнасцей ён разглядаў асобу чалавека і яго жыццё, _____________ і ___________.

Першадрукар стаў адным з пачынальнікаў беларускага _______________.

 

Заданне 2. Дапоўніце кластар “Вершатворчасць Францыска Скарыны” важнымі, на ваш погляд, звесткамі і паняццямі.

 

Заданне 3. Пералічыце асноўныя рысы рэнесанснага гуманізму ў творчасці першадрукара.

1

 

2

 

3

 

4

 

5

 

 

*Заданне 4. Падрыхтуйце праект “Вобраз Францыска Скарыны ў кіно”, пазнаёміўшыся з кінастужкамі “Я, Франциск Скорина” Барыса Сцяпанава (1969) і “Скарына” Аляксея Раковіча (2017).

https://www.youtube.com/watch?v=XhV5eOecZeY
https://yandex.by/video/preview/899654332574245215

*Гэта заданне рэкамендавана выконваць вучням дома, матэрыял рыхтаваць можна ў парах або групах.

 

Умоўныя абазначэнні:

 цікавае пра пісьменнікаў

 успамінаем

 дыялог

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий