Прапанаваны комплекс прызначаны для падрыхтоўкі навучэнцаў да алімпіяды па беларускай мове і літаратуры па раздзеле “Фразеалогія”, а таксама да цэнтралізаванага экзамену (цэнтралізаванага тэсціравання).
Ірына ЦІМОХАВА,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Гімназія г. Быхава”,
Магілёўская вобласць
Фразеалагічны склад сучаснай беларускай мовы фарміраваўся і ўзбагачаўся на працягу многіх стагоддзяў. Асноўнай крыніцай беларускай фразеалогіі з’яўляецца жывая народная мова, вусная народная творчасць.
Неад’емнай часткай алімпіядных заданняў па беларускай мове і літаратуры з’яўляюцца заданні па раздзеле “Фразеалогія”. Прапанаваны комплекс прызначаны для падрыхтоўкі навучэнцаў да алімпіяды па беларускай мове і літаратуры па раздзеле “Фразеалогія”, а таксама да цэнтралізаванага экзамену (цэнтралізаванага тэсціравання). Прапанаваныя заданні будуць карысныя дапытлівым дзецям і дарослым з мэтай узбагачэння слоўнікавага запасу беларускай мовы, пашырэння ведаў пра фразеалагізмы і іх значэнне.
Заданне 1. У наступных фразеалагізмах агульным кампанентам з’яўляецца грашовая адзінка. Здагадайцеся, якія фразеалагізмы з гэтым словам у складзе маюць указанае значэнне (слова можа выкарыстоўвацца ў розных граматычных формах).
№ | Фразеалагізм |
1. | |
2. | |
3. | |
4. | |
5. |
Заданне 2. Запішыце, якіх людзей характарызуюць наступныя фразеалагізмы. Для адказу выкарыстоўвайце прыметнікі.
1. Папяровая душа –… |
? ЧАЛАВЕК |
5. Вады не замуціць – … |
2. Крывое кола – … |
6. Конь божы – … |
|
3. Кроў з малаком – … |
7. Божая авечка – … |
|
4. Заячая душа – … |
8. Ліслівае цяля – … |
Заданне 3. Аднавіце ўстойлівыя cпaлучэнні па ix агульным значэнні (пачынаючы са слова ставіць).
“знарок шкодзіць, рабіць непрыемнасці каму-небудзь” |
ставіць |
|
“завяршаць што-небудзь, даводзіць выкананне чаго-небудзь да канца” |
|
|
”рызыкаваць дзеля якога-небудзь выйгрышу” |
|
|
”даводзіць да збянтэжанасці, да цяжкага становішча” |
|
|
”прымушаць скарыцца, падпарадкавацца” |
|
Заданне 4. Адшукайце фразеалагізмы, якія пераблыталіся ў воблаку слоў.
Заданне 5. Устанавіце сэнсавую адпаведнасць паміж беларускімі і рускімі фразеалагізмамі. Адказ запішыце ў выглядзе лічбаў і літар. Памятайце, што некаторыя даныя правага слупка могуць не выкарыстоўвацца ўвогуле.
№ |
Рускія |
|
Беларускія |
1 |
дёшево отделаться |
А |
як смала |
2 |
словно банный лист |
Б |
як кот наплакаў |
3 |
во весь дух |
В |
як лісіца ў саладуху |
4 |
з гулькин нос |
Г |
лёгка выкруціцца |
5 |
как кур во щи |
Д |
як сабака на сене |
6 |
как следует |
Е |
як мага |
|
|
Ж |
як мае быць |
Адказ: 1…, 2…, 3…, 4…, 5…, 6… .
Заданне 6. Запішыце фразеалагізмы па дадзеным кампаненце і значэнні.
Кампанент |
Фразеалагізм |
Значэнне фразеалагізма |
Гульня… |
|
“неасцярожныя, рызыкоўныя дзеянні без уліку магчымай небяспекі” |
Гульня… |
|
“”хітрая згода, наўмысныя ўступкі” |
Гульня… |
|
“дасціпны, каламутны выраз” |
Гульня… |
|
“марная трата часу, бескарысны занятак” |
Гульня… |
|
“адмоўчванне, адхіленне ад размовы” |
Заданне 7. Устанавіце адпаведнасць паміж фразеалагізмамі ў левым слупку табліцы і супрацьлеглымі ім па значэнні фразеалагізмамі ў правым слупку. Адказ запішыце ў выглядзе літар і лічбаў. Памятайце, што некаторыя даныя правага слупка могуць не выкарыстоўвацца ўвогуле.
А. Сёмая вада на кісялі |
1. Як на плот вешаць |
Б. На поўны рот |
2. На адно вока |
В. Як на пажар |
3. Свая кроў |
Г. Без задніх ног |
4. Як пшаніцу прадаўшы |
|
5. Як чарапаха |
Адказ: А…, Б…, В…, Г… .
Заданне 8. Выканаць гэтае заданне вам дапаможа алфавіт. Расшыфруйце фразеалагізм, які схаваўся за лічбамі, і растлумачце яго значэнне.
19,32,5,9,6,25,29 15,6 22 19,3,1,10,24 19,1,15,32,24.
Заданне 9. У малюнках зашыфраваны ўстойлівыя фразеалагічныя выслоўі. Узнавіце фразеалагізмы, арыентуючыся на прадметна-асацыятыўныя сувязі малюнкаў.
1 |
2 |
3 |
4 |
5 |
6 |
Адказы
Заданне 1
1) У капеечку; 2) капейка ў капейку; 3) на капейку; 4) ні капейкі; 5) капейка не запарыцца.
Заданне 2
1) Папяровая душа – бяздушны; 2) Крывое кола – капрызны, упарты; 3) Кроў з малаком – здаровы; 4) Заячая душа – баязлівы, палахлівы; 5) Вады не замуціць – ціхі, пакорлівы; 6) Конь божы – тупы, неразумны; 7) Божая авечка – набожны; 8) Ліслівае цяля – спрытны, дагодлівы.
Заданне 3
Ставіць – падножку; кропку; на карту; у тупік; на калені.
Заданне 4
Сляпое кацяня; зялёны змей; глухая цяцера; траянскі конь; вольная птушка; белая варона; начная зязюля; дойная карова; ліслівае цяля.
Заданне 5
1Г, 2А, 3Е, 4Б, 5В, 6Ж.
Заданне 6
Гульня з агнём; гульня ў паддаўкі; гульня слоў; гульня ў бірулькі; гульня ў маўчанку.
Заданне 7
А3, Б1, В5, Г2.
Заданне 8
Сядзець не ў сваіх санях.
Значэнне: займацца справай, якая не адпавядае каму-небудзь па яго якасцях, ведах або прызванні.
Заданне 9
1) Гарадзіць плот; 2) заплюшчваць вочы; 3) як рыба аб лёд; 4) свет перавярнуўся; 5) хадзячая энцыклапедыя; 6) фіга на талерцы.