Падарожжа ў краіну эмоцый

- 14:47Психологическая помощь

Ірына БУДЗЬКО,
педагог-псіхолаг ДУА “Любчанскі ДЦРД Навагрудскага раёна”

Адной з галоўных задач педагогаў дашкольнай адукацыі з’яўляецца ахова і ўмацаванне фізічнага і псіхалагічнага здароўя дзяцей, у тым ліку іх эмацыянальнага дабрабыту.

Бацькі сённяшніх дзяцей імкнуцца даць як мага больш ведаў, навучыць дзяцей чытаць, пісаць, лічыць. А гэта звязана з вялікай нагрузкай і з’яўляецца прычынай пагаршэння псіхалагічнага здароўя дзяцей. Сучасныя дзеці больш ведаюць, але яны радзей дзівяцца, суперажываюць і імкнуцца дапамагчы слабым і хворым. У сувязі з гэтым у дзяцей назіраюцца цяжкасці ў зносінах з аднагодкамі.

Для сябе як педагога-псіхолага я паставіла галоўную задачу – стварыць камфортны псіхалагічны мікраклімат у групах, бадзёры і радасны настрой у дзяцей. Паводзіны дзіцяці, развіццё яго эмацыянальнай сферы з’яўляецца важным паказчыкам у разуменні свету маленькага чалавека і сведчыць аб яго псіхалагічным стане, дабрабыце. Эмоцыі маюць важную ролю ў жыцці дзіцяці, дапамагаючы ўспрымаць рэчаіснасць і рэагаваць на яе. Пачуцці пануюць над усімі бакамі жыцця дашкольніка, надаючы ім асаблівую афарбоўку і выразнасць. Таму эмоцыі, якія адчувае дзіця, лёгка можна прачытаць па яго твары.

Станоўчы псіхаэмацыянальны настрой – гэта прафілактыка розных захворванняў, таму што арганізм эмацыянальна і псіхалагічна шчаслівага  дзіцяці ўстойлівы да стрэсаў і здольны змагацца з любым вірусам. Сваю работу па забеспячэнні псіхалагічнага камфорту дзяцей у групе я будую на добразычлівасці і адкрытасці, стаўлюся з павагай і даверам да бацькоў і выхаванцаў, стараюся быць вытрыманай, пазбягаю публічных негатыўных ацэнак дзяцей, вельмі часта хвалю дзяцей, ствараючы атмасферу эмацыянальнай падтрымкі, падыходжу індывідуальна да кожнага дзіцяці.

Для развіцця эмацыянальнай сферы дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту мы разам з імі адправіліся ў падарожжа ў краіну эмоцый. Тут іх сустрэла Каралева Эмоцый і прапанавала шэраг заданняў і загадак, якія выхаванцы з задавальненнем выконвалі. У ходзе падарожжа дзеці гулялі ў псіхалагічныя гульні «Цягнік», «Згубілася дзіця», «Ласкавае імя», «Падарунак», «Кампліменты», «Конкурс хвалько», «Чароўныя акуляры», гульню-практыкаванне «Перадай ўсмешку па крузе», займаліся псіхагімнастыкай «Ручаёк радасці». У выніку фарміраваўся пазітыўны настрой, добразычлівае стаўленне адзін да аднаго. Псіхалагічныя гульні спрыяюць згуртаванні дзяцей у групе, знімаюць канфліктнасць, выхоўваюць уменне разумець пачуцці іншых людзей.

Для аднаўлення сілы і зняцця эмацыйнага ўзбуджэння праводзіла з дзецьмі рэлаксацыю і дынамічныя паўзы. Усе практыкаванні на рэлаксацыю выконвала з дзецьмі пад спакойную расслабляльную музыку, прагаворваючы тэкст, даючы дзецям розныя пазітыўныя ўстаноўкі: «Вам добра, спакойна, радасна, цёпла”.

 

У працэсе выканання практыкаванняў задавальнялася патрэбнасць дзяцей ў прызнанні, адчуванні ўласнай паспяховасці і значнасці. Дзеці пачалі адчуваць сябе спакойна, расслабленна і ўпэўненна.

У ходзе ўзаемадзеяння, у працэсе сумеснай дзейнасці ў дашкольнікаў развіваліся ўменне разумець і адлюстроўваць эмацыйны стан з дапамогай мімікі, пантамімікі (радасць, сум, здзіўл  енне, крыўда і г. д.). Дзеці вучыліся  выказваць і тлумачыць свой пункт гледжання. Таксама развівіліся ўяўленне, творчае мысленне, упэўненасць ў сабе, артыстычныя здольнасці. У дзяцей выхоўваліся ўменне знаходзіць выйсце са складаных сітуацый, уменне рабіць кампліменты аднагодкам, спачуванне да навакольных людзей, жаданне аказаць ім дапамогу.

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий