Выхаванцы з Рэчыцкага ЦКРНіР у перыяд навагодніх святаў атрымалі ўнікальны падарунак. За кошт сродкаў бюджэту Рэчыцкага райвыканкама быў набыты новы аўтобус для падвозу дваццаці навучэнцаў і выхаванцаў цэнтра. Транспартны сродак выраблены па індывідуальным заказе аддзела адукацыі Рэчыцкага райвыканкама і адпавядае ўсім патрабаванням дзяржаўнага стандарту Рэспублікі Беларусь.