Мінск. Снежаньскі дзень. У сярэдняй школе № 56 збіраюцца ўдзельнікі ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Гасцей сустракаюць у беларускіх нацыянальных касцюмах. Ветлівыя твары дзяцей, захопленыя вочы, і, што асабліва кранальна, пасля прывітання чуем “дзякуй”.