Настасся IВАНЕЦ,
настаўнiк-дэфектолаг ДУА “Спецыяльны дзiцячы сад № 9 г. Рэчыцы”
Развіццё дробнай маторыкі – адзін з найважнейшых напрамкаў у карэкцыйнай рабоце з дзецьмі з парушэннямі маўлення. Устаноўлена, што развіццё тонкіх рухаў пальцаў рук станоўча ўплывае на функцыянаванне маўленчых зон галаўнога мозгу. У псіхічным развіцці чалавека вельмі многае вызначаецца тым, наколькі ён кіруе сваімі рукамі, прычым залежнасць гэтая вельмі складаная: развіццё цэнтральнай нервовай сістэмы дазваляе дзіцяці суаднесці тое, што ён бачыць і чуе, з кірункам і траекторыяй рухаў, якія ён ажыццяўляе, а ўдасканаленне рухаў рук, у сваю чаргу, паскарае развіццё маўленчага цэнтра галаўнога мозгу і, такім чынам, спрыяе уменню вымаўляць.
Адной з задач дашкольнай і спецыяльнай адукацыі з’яўляецца падрыхтоўка дзяцей да пісьма. Гэта значыць, трэба сфарміраваць пэўныя навыкі для авалодання пісьмом. Работа па падрыхтоўцы дзяцей да пісьма ўключае ў сябе развіццё прасторавай арыентацыі; развіццё пачуцця рытму, ўзгадненне тэмпу і руху і развіццё дробнай маторыкі.
На карэкцыйных занятках настаўнікі-дэфектолагі актыўна выкарыстоўваюць разнастайныя традыцыйныя і нетрадыцыйныя прыёмы работы па развіцці дробнай маторыкі. Сярод іх: пальчыкавая гімнастыка; маляванне; штрыхоўка; лепка; пальчыкавы тэатр; зашпільванне гузікаў, кнопак, гаплікаў; закручванне і раскручванне накрывак, гаек у дзіцячым канструктары, гульні з мячом, кубікамі, мазаікамі; гульні з прышчэпкамі.
Нетрадыцыйныя прыёмы: масаж мячыкам і кальцом су-джок, аплікатарам Кузняцова (ігольчастым кілімком), крыятэрапія (уздзеянне холадам), тэрапія гузіками, элементы квілінгу (накручванне і мадэляванне папяровых палосак).
Асаблівай увагі заслугоўвае су-джок тэрапія.
У перакладзе з карэйскага мовы “Су” азначае рука, “Джок” – ступня. Такім чынам, су-джок тэрапія – гэта метад лячэння з выкарыстаннем спецыяльных кольцаў і шарыкаў для масажавання рук і стоп чалавека.
Згодна су-джоку, у структуры рукі і ступні выяўляецца дзіўнае падабенства з будовай чалавечага цела, размешчаныя на іх біялагічна актыўныя кропкі звязаны з усімі органамі і ўчасткамі цела чалавека. Стымулюючы іх, можна павысіць патэнцыйны энергетычны ўзровень дзіцяці, развіць тактыльную адчувальнасць, нармалізаваць цягліцавы тонус рук і ног.
Мэты су-джок-тэрапіі ў лагапедычнай працы:
– нармалізаваць цягліцавы тонус;
– стымуляваць маўленчыя вобласці ў кары галаўнога мозгу.
Існуе некалькі прыёмаў су-джок-тэрапіі:
– массаж спецыяльным шарыкам – Паколькі на далоні знаходзіцца мноства біялагічна актыўных кропак, эфектыўным спосабам іх стымуляцыі з’яўляецца масаж шарыкам. Пракатваючы шарык паміж далонькамі, дзеці масажуюць мышцы рук. У кожным шарыку ёсць «чароўнае» кальцо.
– масаж эластычным кальцом – Усё цела чалавека праецыруецца на далонь і ступню, а таксама на кожны палец рукі і ступні. Кальцо трэба надзець на палец і правесці масаж зоны адпаведнай часткі цела.
Выкарыстанне масажора су-джок выклікае цікавасць да навучання, дзецям падабаецца масажаваць пальцы і далоні, што аказвае дабратворны ўплыў на дробную маторыку пальцаў рук, тым самым спрыяючы развіццю маўлення.
Выкарыстанне элементаў су-джок-тэрапіі на карэкцыйных занятках дазваляе вырашаць наступныя задачы:
– скараціць тэрміны карэкцыйнай работы;
– павысіць яе якасць;
– наладзіць пераемнасць у рабоце ўсіх зацікаўленых у карэкцыі маўлення дзяцей.
З вопыту работы магу адзначыць, што практычна ўсе дзеці вельмі любяць масаж пальчыкаў пругкім кальцом і з задавальненнем перакочваюць калючы мячык паміж далонькамі. Нават неразмаўляючыя, звышактыўныя дзеці вельмі станоўча рэагуюць на масаж, і спрыяльны эмацыйны фон заняткаў усталёўваецца хутчэй.
Такім чынам, маленькі калючы шарык з кальцом унутры, можа стаць вялікім памочнікам для настаўніка-дэфектолага ў працы з дзецьмі з цяжкімі парушэннямі маўлення. Элементы су-джок-тэрапіі, падмацаваныя маўленчым матэрыялам у выглядзе вершыкаў, пацешак, чыстагаворак, могуць стаць эфектыўным этапам любога карэкцыйнага занятка.
Прыклады выкарыстання су-джок тэрапіі:
– на аснове лексічнай тэмы «Новы год»:
Праздник приближается,
Елка наряжается.
Мы развесили игрушки: Бусы, шарики, хлопушки.
А здесь фонарики висят, Блеском радуют ребят |
Катать мячик между ладонями.
Поочередно надевать колечко на пальчики, начиная с мизинца правой руки.
Катать мячик между ладонями. |
– на аснове лексічнай тэмы «Зіма. Зімовыя забавы »:
Что зимой мы любим делать?
В снежки играть, На лыжах бегать. На коньках по льду кататься. Вниз с горы на санках мчаться. |
Катать мячик между ладонями.
Поочередно надевать колечко на пальчики, начиная с мизинца правой руки. |
Ну і на заканчэнне, хочацца сказаць, што самае галоўнае ў працы з дзецьмі на любым этапе, незалежна ад выбару формаў і метадаў, – клопат, увага, адкрытасць, любоў да дзяцей і да працы, такой нялёгкай і такой важнай.