Ашарчук Ірына Уладзіміраўна,
настаўнік англійскай мовы гімназіі № 36 г. Гомеля імя І.Мележа
Грамадства ставіць перад настаўнікам задачу забяспечыць умовы развіцця цэласнай асобы вучня. Каб быць паспяховым у сучасным свеце, не дастаткова толькі мець веды, трэба мець вопыт выкарыстання атрыманых ведаў для вырашэння жыццёвых нестандартных задач. Таму настаўнік павінен не толькі фарміраваць у вучняў веды, уменні і навыкі, але і ствараць умовы для засваення абагульненых спосабаў дзеянняў і ўменняў прымяняць іх у жыцці.
Фарміраванне сацыяльнай паспяховасці прадугледжвае станаўленне вучня як суб’екта дзейнасці. Нельга прымусіць чалавека свабодна размаўляць на замежнай мове фармальным спосабам. Важна стварыць такія ўмовы, каб зносіны сталі неабходнымі, каб вучань захацеў размаўляць, захацеў не для атрымання добрай адзнакі, а таму, што для яго камунікацыя стала патрэбай. Пры вырашэнні гэтай задачы мы ўлічваем і той факт, што навучальны працэс будзе эфектыўным толькі пры ўмове ператварэння кожнага канкрэтнага вучня з пасіўнага гледача, які дазваляе сябе навучаць, у актыўнага і творчага ўдзельніка працэсу. Іншамоўнай маўленчай дзейнасці нельга навучыць, ёй можна толькі навучыцца.
Існуюць розныя спосабы і прыёмы выхавання асобы вучня на ўроках англійскай мовы. Для выхавання сацыяльна паспяховай асобы вучня, неабходна стварыць такія ўмовы, якія б нагадвалі рэальныя сітуацыі. Пры адборы матэрыялу варта ўлічваць, што занадта цяжкія, як і занадта лёгкія заданні не спрыяюць павышэнню матывацыі. Матэрыял павінен прымушаць вучня думаць. Улік асобасных інтарэсаў вучняў, іх індывідуальных асаблівасцей і стварае ўмовы для большай выніковасці навучання.
Прыкладам урока па фарміраванні сацыяльна паспяховай асобы вучня можа быць урок “Геній у бізнесе” ў 10 класе, які ўваходзіць у раздзел “Выдатныя людзі Рэспублікі Беларусь і краін вывучаемай мовы”.
Тэма ўрока: “Геній у бізнесе”
Тып урока: урок комплекснага прымянення ведаў, уменняў і навыкаў.
Мэта: удасканаленне камунікатыўных навыкаў.
Задачы:
- стварыць умовы для актыўнага ўзаемадзеяння ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэса;
- удасканальваць навыкі ўспрымання і разумення іншамоўнага маўлення;
- садзейнічаць фарміраванню ўменняў выказваць аргументаваную кропку гледжання адносна пытання абмеркавання.
Метады: інфармацыйна-камунікатыўны, інтэрактыўны.
Абсталяванне: камп’ютар, мультымедыйны праектар, раздатачны матэрыял.
Ход урока:
Дзейнасць настаўніка | Дзейнасць вучняў |
1 Арганізацыйна-матывацыйны этап | |
Вітае вучняў. Прапануе вучням фотаздымкі, па якіх вучні павінны выйсці да вызначэнння тэмы і мэты ўрока.
Good morning, students. I’m glad to see you. Today we’ll have an unusual lesson. I would like you to be attentive and cute. I’m sure you’ll get good and excellent marks. And I hope you will enjoy this lesson. Are you ready to start? – There are a few photos. Can you recognize these people? Who are they? (Application 1) Well done. They are famous all over the world. And what do you think the topic of our lesson is? Well, it is “A Business Genius”. At this lesson we should decide if these people are geniuses or not. In order to do this we are going to find out the qualities a business genius should possess. Then we’ll learn much more about these people and some other famous people. And I hope that at the end of the lesson you’ll be able to decide if you are suitable for this kind of occupation. |
Настройваюцца на работу. Выказваюць свае меркаванні адносна тэмы і мэты ўрока. |
2 Аперацыйна-пазнавальны этап | |
2.1 Мазгавы штурм | |
Звяртае ўвагу вучняў на цытату. Прапануе вучням здагадацца, хто яе аўтар, і выказацца, ці згодны яны з дадзенай думкай.
I’d like to begin with the quote. Let’s read it. The people who are crazy enough to think they can change the world are the ones who do. Whose quote is it? Yes, you are right. The author of the quote is Steve Jobs. What is this quote about? How do you understand it? Thank you for your ideas. |
Выказваюць свае думкі наконт прапанаванай цытаты. |
2.2 Вызначэнне якасцей геніяльных бізнесменаў (работа ў парах) | |
Каардынуе дзейнасць вучняў.
According to the quote geniuses are crazy people. Is craziness one of the qualities geniuses should possess? What other qualities should business geniuses possess? This time we should decide. There are some qualities I’ve prepared for you. You’ll work in pairs and put them in the order of importance. You have 3 minutes to be ready to explain your choice (Application 2). |
Абмяркоўваюць у парах якасці геніяльных людзей. Вызначаюць найбольш значныя. Аргументуюць свае адказы каля дошкі. |
2.3 Знаёмства з інфармацыяй аб геніях бізнеса. Работа з тэкстам | |
Каардынуе дзейнасць вучняў.
This time we are going to find out more about business geniuses and their qualities. You are going to read about one of those famous men and then share the information you’ve got with us (https://yadi.sk/i/B760NZ-nZAOl5Q). You have 3–4 minutes to do this. Are these people geniuses? What qualities and skills did/do they have? Зрокавая фізкультхвілінка: It seems to me that your eyes are tired. Close your eyes. Count from 1 to 10. Then count from 10 to 1. Open your eyes. Look up. Look down. Look to the right. Look to the left. Look at your nose. Look at the screen. |
Праглядаюць тэкст з мэтай пошуку неабходнай інфармацыі. Дзеляцца атрыманай інфармацыяй. |
2.4 Пачынаем свой бізнес. Успрыманне відэафрагмента | |
Дае ўстаноўкі для выканання заданнняў перад праглядам відэафрагмента.
I’ve got some pictures for you (Application 3). This time we’re going to watch a video. Try to guess what this video will be about according to the pictures you’ve got. Let’s do a preparation task first. Match the vocabulary with the correct definition and write a–g next to the numbers 1–7. Now let’s watch the video (http://learnenglishteens.britishcouncil.org/uk-now/video-uk/starting-business). Тлумачыць заданне да відэафрагмента. Let’s check your understanding and do the exercises (https://yadi.sk/i/lE8cVsh6hEN4Xg). |
Выконваюць заданні.
Праглядаюць відэафрагмент, выконваюць заданні. |
3 Рэфлексійна-ацэначны этап | |
Дае ўстаноўкі. Каардынуе дзейнасць вучняў. Ацэньвае вучняў. Тлумачыць вучням дамашняе заданне.
Now it’s time for you to decide whether you: — would like to be rich? — would like to a businessman or not? — would like to be famous? — would like to be successful? If your answer is yes stand up please, if no – applause to your classmates. I’m sure you’ll become famous and successful one day. Thank you very much for your opinions and work. You’ve worked really hard today. Open your record-books and write down your homework. You will get a card (Application 4). Your task is to read the quotes and comment on them. The lesson is over. You may be free. |
Выконваюць устаноўкі настаўніка. Запісваюць дамашняе заданне. |
Application 1
Application 2
The qualities business geniuses should possess:
Physical appearance
Education
Technical skills
Honesty
Hard work
Discipline
Decision power
Cooperation
Ability to plan
Innovation
Experience
Communication
Power
Leadership quality
Application 3
Application 4
Read the quotes and comment on them:
- “Our success has really been based on partnerships from the very beginning.” Bill Gates
- “People try new things all the time. By now, the people who succeed have to be very sophisticated”. Sergey Brin
- “All our dreams can come true, if we have the courage to pursue them”. Walt Disney
- “The biggest risk is not taking any risk… In a world that changing really quickly, the only strategy that is guaranteed to fail is not taking risks”. Mark Zuckerberg
5 “When everything seems to be going against you, remember that the airplane takes off against the wind, not with it”. Henry Ford