Сакавіцкія дні, з 9 па 14 сакавіка, былі насычаны падзеямі. Менавіта ў гэтыя дні ў нашай школе праходзіў тыдзень рускай мовы і літаратуры. Кожны дзень юныя таленты маглі дэманстраваць веды па рускай мове і літаратуры.
З задавальненнем вучні рыхтаваліся да мерапрыемстваў, што праводзіліся на працягу прадметнага тыдня. Гэта інтэлектуальная гульня “Што? Дзе? Калі?” паміж камандай вучняў – членаў гуртка “Інтэлектуал” і камандай настаўнікаў, гульня для вучняў 9-га класа «В уме своём я создал мир иной и образов иных существованье…» па рамане М. Ю. Лермантава “Герой нашага часу”, гульня па творы А. С. Пушкіна “Аповести Белкіна” і іншыя цікавыя мерапрыемствы.
Самай запамінальнай падзеяй тыдня стаў флэшмоб “Чытай са мной!”, які прайшоў пад дэвізам “Чытаць сёння модна!”. Ідэя правесці акцыю ўзнікла ў вучняў 11-га класа. Мы абмеркавалі яе і выбралі час – у аўторак, пасля трэцяга ўрока ў рэкрэацыі на другім паверсе. Кожны павінен быў прынесці кнігу і пачытаць на перапынку. Заданне было такім: ёсць толькі вы і ваша кніга, адкрываеце, чытаеце, не звяртаючы ўвагі на тое, што адбываецца вакол.
Вучні пачатковых класаў рэагавалі па-рознаму: хтосьці не заўважаў, а некаторыя абмяркоўвалі і каментавалі: “У іх, напэўна, кантрольная…”, “А кнігі чамусьці ўсе розныя…”, але асаблівае здзіўленне выклікала тое, што і настаўніца чытае.
Ідэя мела працяг. Удзельнікі арганізавалі кола і прадэманстравалі сваё ўменне чытаць ўслых любімыя вершаваныя радкі і ўрыўкі з прозы. Школа ператварылася ў трыбуну, дзе юныя чытачы расказалі пра сваю любоў да літаратуры. Затым яны правялі танцавальны флэшмоб з кнігамі ў руках і паднялі настрой сабе і іншым.
Пасля заканчэння мерапрыемства старшакласнікі вырашылі падтрымаць сусветную ідэю букросінга – свабоднага абмену кнігамі. Цяпер у вучняў і настаўнікаў школы зיִявіцца магчымасць узяць адну ці некалькі прачытаных кімсьці кніг у карыстанне і пакінуць на паліцы сваю кнігу.
Марыя КОЎШЫК,
настаўніца рускай мовы і літаратуры
Канюхоўскага ясляў-сада — сярэдняй школы Бераставіцкага раёна