Укараняем сучасныя падыходы да навучання

- 23:28ИКТ, Методичка

Марына БАЛЮК,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце гімназіі № 1 імя К. Каліноўскага Свіслачы

Педагогі гімназіі № 1 імя К. Каліноўскага Свіслачы знаходзяцца ў пастаянным пошуку новых сучасных падыходаў для развіцця інтэлектуальных і творчых здольнасцей вучняў. Члены рэсурснага цэнтра сістэмы адукацыі Гродзенскай вобласці праводзяць навучанне і кансультаванне настаўнікаў па пытаннях выкарыстання сучасных магчымасцей інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій у адукацыйным працэсе.

Настаўнік-метадыст В.У.Зданоўская арганізавала правядзенне семінара-практыкума па выкарыстанні адаптыўнай анлайн-платформы канструявання адукацыйных матэрыялаў і праверкі ведаў з аналагічнай сістэмай выпрацоўкі індывідуальных рэкамендацый для карыстальнікаў – Core і дадатку, здольнага арганізаваць галасавыя канферэнцыі з настройкай канала сувязі, ствараць публічныя і прыватныя чаты для абмену тэкставымі паведамленнямі – Discord.

У час правядзення семінара педагогі засвоілі алгарытм арганізацыі відэаканферэнцыі з вучнямі класа і пазнаёміліся з рознымі шаблонамі для стварэння вучэбных заняткаў. Настаўнік хіміі І.М.Кавальчук правяла майстар-клас па выкарыстанні магчымасцей платформы schools.by для арганізацыі дыстанцыйнага навучання, пазнаёміла з новымі падыходамі для арганізацыі заняткаў на новым метадычным узроўні. А.А.Сініца, настаўнік фізікі і інфарматыкі, прадэманстравала новыя магчымасці вэб-дадатку moodle, яки дазваляе ствараць прадукты для анлайн навучання.

Атрыманыя веды і набытыя ўменні педагогі актыўна ўкараняюць у адукацыйны працэс. Падчас канікул настаўнікі першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі прапанавалі вучням 2–4 класаў прыняць удзел у дыстанцыйнай алімпіядзе па вучэбных прадметах, размешчанай на сайце гімназіі. Матэрыялы алімпіяды прадстаўлены ў выглядзе google-форм. Настаўнік Л.А.Пабудзей арганізавала для вучняў 3 класа дыстанцыйны інтэлектуальны марафон. Па ініцыятыве бацькоў стартавала анлайн-школа хатніх навук.

У фармаце відэаканферэнцыі праведзены пасяджэнні аб’яднання па інтарэсах “Эрудыт”. Настаўнік М.І.Дзямянчык праводзіць анлайн- кансультаванне першакласнікаў і іх бацькоў па асноўных вучэбных прадметах праз персанальны блог “Хатні настаўнік. Вясёлка”. А.А.Сініца арганізавала правядзенне дыстанцыйнай алімпіяды па вучэбных прадметах для вучняў 5–11 класаў, выкарыстоўваючы магчымасці веб-дадатку moodle.

Настаўнікі-прадметнікі апрабуюць новыя магчымасці ўжо знаёмай платформы schools.by, ствараюць урокі на платформе Core, арганізуюць відэаканферэнцыі на платформе Discord. Педагогі нашай установы актыўна запісваюць відэаўрокі па беларускай і рускай літаратуры, біялогіі, вучэбным прадмеце “Чалавек і свет”, распрацоўваюць тэсты для размяшчэння іх на сайце Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі ў віртуальнай школе “Урокі анлайн”.

Сёння педагогі гімназіі могуць арганізаваць для вучняў групавую і індывідуальную дыстанцыйную работу над праектам, відэа- і гукавую сувязь, ствараюць сумесныя прадукты, адказваюць на пытанні і каментарыі, праводзяць апытанне ў анлайн-рэжыме. Тэхналогіі дазваляюць падзяліцца прэзентацыяй, відэаўрокам, ролікам з YouTube, дакументам, сайтам. Педагогі прапаноўваюць выканаць анлайн-алімпіяду, віктарыну, прыняць удзел у віртуальнай гульні, спаборніцтвах, праводзяць заняткі і кантралююць работу вучняў дыстанцыйна.

Выкарыстанне сучасных падыходаў садзейнічае павышэнню прафесіяналізму настаўнікаў, развіццю інтэлектуальных і творчых здольнасцей гімназістаў, адкрывае шырокія магчымасці выкарыстання інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій на новым, больш высокім узроўні.

 

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий