Сям’я і школа: актыўныя формы ўзаемадзеяння

- 22:50Психологическая помощь

Наталля ЗАГАРОЎСКАЯ, Таццяна ХАЙЛОВА, Юлія ЗЕЛІМАВА, Кацярына СЯМЁНАВА,
спецыялісты сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы
сярэдняй школы № 14 Мазыра

 

Узаемадзеянне сям’і і ўстановы адукацыі сёння характарызуецца як сацыяльнае партнёрства. Нашай мазырскай школе № 14 адводзіцца роля каардынатара ў арганізацыі сістэмы супрацоўніцтва з сям’ёй навучэнца.

Адной з новых форм работы з сям’ёй, якую мы, спецыялісты сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы школы, ужываем для павышэння педагагічнай адукаванасці бацькоў, з’яўляюцца тэматычныя кансультацыі. Яны праводзяцца раз у месяц у суботу ў межах Дня сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы.

Пры падрыхтоўцы тэматычнай кансультацыі вызначаем мэту, распрацоўваем праграму, падбіраем тэарэтычны матэрыял, практыкаванні, відэаролікі, раздаткавы матэрыял. Асноўная частка кансультацыі –інтэрактыўная лекцыя. Педагог-псіхолаг дае рэкамендацыі і каментарыі. Напрыканцы – рэфлексія з мэтай атрымання зваротнай сувязі і выяўлення наступных тэм. Абавязкова ёсць ацэначны этап. Ён вызначае стаўленне да зместу практыкаванняў, актуальнасці тэмы і інш.

Эфектыўнай формай узаемадзеяння з бацькамі з’яўляецца канферэнцыя. Пры падрыхтоўцы да яе запрашаем спецыялістаў розных арганізацый (аховы здароўя, РАУС, аддзела па надзвычайных сітуацыях, таварыства па выратаванні на вадзе і інш.), праводзім папярэднюю дыягностыку з навучэнцамі, каб высвятліць ролю бацькоў у іх выхаванні, разам з навучэнцамі рыхтуем відэа-пажаданне для бацькоў, а таксама распрацоўваем і прайграем праблемныя сітуацыі. Абмеркаванне актывізуе бацькоў і робіць зносіны з педагогамі і спецыялістамі карыснымі для абодвух бакоў. Такім чынам не толькі назапашваюцца прафесійныя веды ў вобласці выхавання дзяцей, але і ўсталёўваюцца адносіны даверу.

У школе на працягу пяці гадоў праводзіцца дэкада сям’і і духоўнага выхавання “Сямейная жамчужына”. Традыцыйна – сумесна з настаяцелем прыходухрама Мікалая Цудатворца Сергіем Шаўчэнкам, што дазваляе далучыць бацькоў і дзяцей да хрысціянскіх традыцый, якія спрыяюць выхаванню паважлівага стаўлення адзін да аднаго, міласэрнасці.

Да пачатку дэкады спецыялісты сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы распрацоўваюць ананімнае анлайн-анкетаванне “Нашы каштоўнасці”, якое размешчана на школьным сайце ў частцы “Віртуальны бацькоўскі клуб”.Перавага анлайн-анкетавання: ахоп вялікай колькасці бацькоў, эканомія часу, атрыманне адкрытых адказаў.

Перад пачаткам дэкады распрацоўваецца план, у які ўключаны  мерапрыемствы для ўсіх паралеляў. Кожны дзень мае тэматыку і дэвіз. Яны адлюстроўваюцца на маніторы і інфармацыйнай шырме ў холе. Там жа на працягу дэкады праходзіць паказ відэаролікаў пра сем’і навучэнцаў, арганізуюцца выставы сямейных творчых работ “Свет нашых захапленняў”, калажаў і малюнкаў, класныя і інфарматыўныя гадзіны, пазакласныя мерапрыемствы па сямейным і духоўным выхаванні, акцыя “Ліст бацькам”.

Вынікі анкетавання паказваюць, што актыўны ўдзел у мерапрыемствах прымаюць каля 95 % апытаных. Самымізапамінальнымі мерапрыемствамі сталі: конкурсная праграма “Мая сям’я – мой гонар”– 84 %, бацькоўская сустрэча “Рэцэпт здаровай сям’і”– 66 %, стварэнне плаката (калажу) – 72 %.

Стаўленне бацькоў да школы і выхавання дзяцей змянілася, стала больш зацікаўленым. Сярод вучняў зацвердзіліся глыбейшыя і сур’ёзныя адносіны да сямейных каштоўнасцей. Ды і агульная атмасфера ў школе стала больш дружалюбнай. На наш погляд, менавіта сямейныя каштоўнасці дапамагаюць развіць свабодную, маральную, творчую, усебакова развітую асобу, якая шануе традыцыі сям’і і духоўнага адзінства. Нездарма ж наш дэвіз: “Школьны калектыў – адзіная сям’я: вучань – настаўнік – бацькі”.

Аднак не ўсе сем’і адкрытыя для гутаркі па пытаннях выхавання і ўзаемадзеяння са школай. Таму ў 2018/2019 навучальным годзе быў створаны сямейны клуб “Радасць выхавання”. Яго кіраўнікамі з’яўляюцца педагог-псіхолаг і сацыяльны педагог. Клуб імкнецца да павышэння псіхолага-педагагічнай кампетэнтнасці бацькоў, аказання адукацыйных паслуг дарослым праз абмен практычным досведам выхавання ва ўмовах нефармальных зносін.

Заняткі праводзяцца два разы ў месяц. Працягласць кожнай сустрэчы складае 1–2 гадзіны ў залежнасці ад тэмы, абраных форм і актыўнасці. Выкарыстоўваеццакамп’ютар ці ноўтбук, мультымедыйны праектар. Заняткі ў клубе праводзяццца ў адпаведнасці з распрацаваным планам на навучальны год. Тэматыка накіравана на павышэнне псіхолага-педагагічнай кампетэнтнасці бацькоў па пытаннях эфектыўных зносін з дзіцем, бяспечных паводзін дзяцей, падахвочвання бацькоў да разважанняў пра асаблівасці выхавання, развіцця адказнасці. Падчас рэфлексіі кожны бацька выказвае сваё меркаванне з нагоды занятку. У канцы раздаюцца памяткі.

Неад’емным кампанентам інфармацыйнай прасторы школы з’яўляецца сайт установы адукацыі. З яго дапамогай можна аператыўна інфармаваць пра мерапрыемствы, абмяркоўваць праблемы, ажыццяўляць дыягностыку. На сайце спецыялістамі сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы школы размяшчаюцца фотасправаздачы пра мерапрыемствы, напамінкі пра бяспечныя паводзіны, пра адказнасць бацькоў і навучэнцаў за правапарушэнні, прафілактычныя відэаролікі, інфармацыя пра тэлефон даверу.

У выніку нашай агульнай работы павялічылася псіхолага-педагагічная адукаванасць бацькоў. Вынікі анкетавання паказваюць: дастатковымі ведамі пра выхаванне дзяцей валодаюць 63 % апытаных бацькоў. 56 % бацькоў атрымліваюць інфармацыю пра выхаванне дзіцяці з гутаркі са спецыялістамі. 87 % апытаных бацькоў увесь час наведваюць бацькоўскія сходы. Кансультацыі спецыялістаў школы па пытанні выхавання дзіцяці наведваюць 61 % бацькоў. Паразуменнез педагогамі школы знайшлі 72 % бацькоў. 79 % апытаных бацькоў лічаць карыснымі класныя і пазакласныя мерапрыемствы, якія праводзяцца ў школе для дзяцей.

   

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий