Наталля ЛУК’ЯНЕНКА,
настаўнік-дэфектолаг
дзіцячага сада № 3 г.п.Карма
Гомельскай вобласці
Педагагічнае партнёрства настаўніка-дэфектолага з бацькамі дазваляе рэалізоўваць адзіныя падыходы ў развіцці, навучанні і выхаванні дзяцей. Галоўныя прыярытэты новых стандартаў адукацыі павінны грунтавацца на развіцці інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій усіх удзельнікаў адукацыйнай прасторы. Відавочна, што сучасныя бацькі патрабуюць да сябе павагі, яны пісьменныя, інфармаваныя, але разам з тым, вельмі занятыя. Занятасць бацькоў з’яўляецца асноўнай праблемай ўзаемадзеяння з імі.
Наш дзіцячы сад № 3 гарадскога пасёлка Карма наведваюць у тым ліку дзеці, якія жывуць у бліжэйшых населеных пунктах. Для гэтага арганізаваны падвоз дзяцей. Аднак у гэтым і вялікая праблема пры ўзаемадзеянні з бацькамі. Акрамя таго, рэжым працы бацькоў і эпідэміялагічнае становішча не дазваляюць праводзіць групавыя кансультацыі ці індывідуальныя сустрэчы.
Асабліва гэта адбіваецца на ўзаемадзеянні настаўніка-дэфектолага з сям’ёй дзіцяці. Сучасных бацькоў не цікавяць даклады педагога, таму важна так пабудаваць зносіны, каб яны прыцягнулі бацькоў да ўдзелу ў карэкцыйна-педагагічным працэсе.
Мною быў распрацаваны мабільны дадатак “Лягушка-Говорушка” з мэтай уключэння бацькоў у карэкцыйна-педагагічны працэс па развіцці артыкуляцыйнай маторыкі дзяцей дашкольнага ўзросту.
Першапачатковае азнаямленне бацькоў з мабільным дадаткам адбылося на бацькоўскім сходзе ў верасні 2019 года.
Далей на сайце ўстановы адукацыі размясцілі памятку для бацькоў “Як карыстацца мабільным дадаткам “Лягушка –Гаварушка”, а таксама QR-код для ўстаноўкі дадатку на мабільную прыладу і спасылку на відэа-прэзентацыю.
Такім чынам, выкарыстанне мабільнага дадатку “Лягушка-Говорушка” дазволіла актывізаваць бацькоў у карэкцыйна-пазнавальным працэсе, дало ім магчымасць прымаць у ім актыўны ўдзел, што станоўча адбіваецца на маўленчым развіцці дзяцей. 85 % бацькоў актыўна выкарыстоўваюць мабільны дадатак пры выкананні артыкуляцыйных практыкаванняў у хатніх умовах.