Не сакрэт, што Новы год – гэта самае любімае свята ўсіх дзяцей. З яго надыходам малыя чакаюць падарункаў, цудаў і вераць, што збудуцца іх самыя неверагодныя жаданні. Вось і выхаванцы ясляў-сада № 10 Навагрудка – у чаканні навагодніх цудаў.
Ажыўленне пануе ва ўсіх групах. Убраныя ялінкі і снегавікі з’явіліся ў дзіцячых гульнявых, раздзявальных пакоях. Для ўпрыгожвання вокнаў у групах педагогі выкарыстоўвалі не пакупныя, а зробленыя сваімі рукамі сумесна з дзецьмі навагоднія трафарэты.
У сярэдніх групах свае творчыя здольнасці дзеці праявілі ў вырабе плоскаснай аплікацыі “Чароўны снегавік”. Аформлена выстава дзіцячых работ, якая ўпрыгожыла пакой.
У старшай інтэграванай групе арганізавалі пошту ДзедуМарозу, дзе размешчаны намаляваныя падарункі, якія дзеці хочуць атрымаць у гэтым годзе.
Педагогі ясляў-сада пастараліся стварыць казачны і незабыўны настрой, каб малыя заўсёды верылі ў цуды і, вядома ж, у Дзеда Мароза.
Інеса САФАРЭВІЧ,
намеснік загадчыка ясляў-сада №10 Навагрудка