Навагодняя атмасфера для дашкалят

- 7:07Без рубрики

 

Упрыгожыць дзіцячы сад да Новага года – справа клапотная і прыемная адначасова. Дзякуючы намаганням педагогаў, выхаванцаў і бацькоў у санаторным яслях-садзе № 9 Смаргоні ствараецца казачная атмасфера.

Сцежка да будынка пераўтварылася ў казачную алею з гномікамі-марозікамі. Тут можна сустрэць навагоднія атрыбуты: гадзіннік, які б’е 12, навагоднюю ёлку і сімвал 2021 года – бычка.

Адкрываючы дзверы дзіцячага сада, вы пападаеце ў сапраўдную казку. Нібы ў зімовым лесе, дзяцей і дарослых сустракаюць чароўныя ёлкі, упрыгожаныя вырабамі і кампазіцыямі, створанымі дзецьмі і іх бацькамі да конкурсу “Зімовая казка”. Паднімаючыся па лесвіцы на другі паверх, вы трапляеце на “лясную палянку”, дзе можна атрымаць асалоду ад творчых работ дашкольнікаў.

 

Але сапраўдная казка чакае ў групах: упрыгожаныя ёлкі, навагоднія персанажы, мішура, шары, блішчаць рознакаляровымі агнямі гірлянды, на вокнах цешаць вока навагоднія кампазіцыі з паперы.

Усе мы з вялікім нецярпеннем чакаем набліжэнне Новага года. Хай выхаванцы запомняць не толькі смачныя цукеркі з мяшка Дзеда Мароза, але і святочную атмасферу, якую стварылі для іх бацькі і работнікі дашкольнай установы.

Людміла ХВАСЦЕНКА,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
санаторнага ясляў-сада № 9 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий