Напэўна, далёка не кожны дарослы ведае, калi беларускi Дзед Мароз адзначае свой дзень нараджэння. А вось маленькiя выхаванцы дзіцячага ясляў-cада № 2 Свіслачы ведаюць пра гэта i нават вырашылi ў гэтым годзе павіншаваць Дзеда Мароза, запрасiўшы яго наведаць iх садок у дзень свайго асабістага свята, 16 снежня.
З вялiкiм задавальненнем Дзед Мароз прыняў прапанову дзяцей i раніцай у дзень свайго нараджэння чароўна з’явіўся ў дзіцячым садку. Як жа ўзрадаваліся хлопчыкi i дзяўчынкi сапраўднай сустрэчы з Дзедам Марозам, чакаючы ад яго прыемных сюрпрызаў! Кожнае дзiця мела магчымасць павiншаваць яго, падарыць прыгожы падарунак, сувенiр цi маляўнiчую паштоўку, зробленую сваімі маленькiмi ручкамі.
Дед Мароз адразу ж далучыўся да фiзкультурнага занятка з дзецьмi сярэдняй групы i прапанаваў з дапамогай гульняў і эстафет пазнаёміць iх з навагоднімі традыцыямі іншых краін.
Пачалася фізкультурная забаўка з вясёлай размінкі пад папулярную амерыканскую песеньку “Джынгл Бэлз”. Пасля гэтага дзве каманды, “Снегавiчкi” і “Марозікi”, прыступілі да спаборніцтваў. З велізарнай рызыкай, упартым стараннем маляняты, як сапраўдны Санта Клаўс, актыўна пралазілі ў “камін” і старанна раскладвалі навагоднія падарункі ў падвешаныя на ім рознакаляровыя шкарпэткі. Як робяць у Кітаі, яны кідалі з адлегласьці ў “камін” бамбукавыя палачкі, каб трэск ад іх гарэння спалохаў i прагнаў з дому ўсю нечысць і зло. Як заведзена ў навагоднюю ноч у Германіі, “ўскоквалi” у Новы год. І заграбалі шчасце граблямі, як гэта робяць у Японii. Пацешным для дашкалят было знаёмства з імёнамі Дзеда Мароза ў іншых краінах. Напрыклад, у Мексіцы – гэта Санта Клос, у Турцыі – Ноэль Баба, у Японіі – Одзі-сан, у Кітаі – Шо Хін. Вясёлы гучны смех выклікала ў дзяцей імя фінскага Дзеда Марозу – Ёўлупукі. Яшчэ больш святочнага настрою ім дадала рытмiчная фінская полька, якую Дзед Мароз прапанаваў усім разам станцаваць. І вядома ж, ён не забыўся ўспомніць Расію, навагоднія традыцыі якой вельмі падобныя на традыцыi нашай Беларусі. Напрыклад, сустракаць Новы год двойчы. А гэта значыць, што і падарункі можна дарыць і атрымліваць таксама двойчы!
На гэтай вясёлай ноце добры Дзядуля Мароз шчыра пачаставаў дзяцей садавінай, карыснай для iх здароўя i росту, пахваліў хлопчыкаў і дзяўчынак за спрыт і ўменні ў спаборніцтвах, у якіх перамагла дружба, i на развiтанне пажадаў iм заставацца такiмi вяселымi, спрытнымi і дружалюбнымi назаўседы.
Безумоўна, выхаванцы атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою ад актыўнага ўдзелу ў цiкавых гульнях і эстафетах. Каштоўным для iх развiцця з’явiлiся новыя веды пра навагоднія традыцыі жыхароў іншых краін свету.
Наталля БОЙКА,
кіраўнік фізічнага выхавання
ясляў-сада № 2 Свіслачы