Новы год – адно з самых любімых свят у дзяцей і дарослых, але нават падчас навагодняй весялосці не варта забывацца на бяспеку. Напярэдадні Новага года ў Казлоўшчынскай сярэдняй школе была праведзена акцыя “Бяспека ў Новы год”.
У гасцях у навучэнцаў 5-га класа была старшы інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Марта Мілаш. Яна правяла пазнавальную інтэрактыўную гульню па асновах бяспекі жыццядзейнасці. Інспектар нагадала нам правілы бяспекі ў побыце і пры правядзенні святочных мерапрыемстваў, а таксама засяродзіла ўвагу на тым, як бяспечна ўпрыгожыць ёлку, якія меры засцярогі неабходна выконваць пры запуску феерверкаў і ў галалёд, як не змерзнуць у моцны мароз і як бяспечна карыстацца ацяпляльнымі прыборамі.
Для замацавання атрыманых ведаў Марта Уладзіміраўна прадэманстравала школьнікам тэматычныя мультфільмы “Бяспечны Новы год!” і “Небяспека на лёдзе”. З задавальненнем мы пагулялі ў гульні “Крокі збаўлення”, “Патушы ёлку”, “Правілы паводзін пры запуску феерверкаў”.
Такая сустрэча была для нас не толькі пазнавальнай і цікавай, але і неабходнай.
Станіслаў АЛЬШЭЎСКІ,
Казлоўшчынская сярэдняя школа
Дзятлаўскага раёна