На прыз Дзеда Мароза

- 12:52Без рубрики

 

Здароўе – гэта здорава. Гэтыя словы сёння вельмі актуальныя для ўсіх. Таму першы дзень навагодняй дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” мы прысвяцілі прапагандзе здаровага ладу жыцця.

Навучэнцы 1–4 класаў прынялі ўдзел у “Вясёлых стартах на прыз Дзеда Мароза”. Хлопчыкам і дзяўчынкам вельмі спадабаліся конкурсы “Бывай, сімвал года – 2020!”, “Чароўны шарык”, які “выконваў” усе жаданні. Шмат жадаючых было паспаборнічаць у індывідуальных конкурсах “Самы моцны”, “Самы спрытны”, “Самы цягавіты”.

У выніку кожны ўдзельнік спаборніцтваў атрымаў прыз ад Дзеда Мароза.

Наперадзе дзяцей чакаюць навагоднія ранішнікі, дабрачынная акцыя “Цуды на Каляды” і вясёлыя зімовыя канікулы.

Арцём УМАНЕЦ,
сакратар пярвічнай арганізацыі БРСМ
Уселюбскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий