18 снежня 2020 года дзеці са шматдзетных сем’яў сярэдняй школы № 1 Смаргоні сталі ўдзельнікамі адкрыцця рэзідэнцыі смаргонскага Дзеда Мароза.
Рэзідэнцыя размясцілася на тэрыторыі Смаргонскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. З першых хвілін дзеці акунуліся ў навагоднюю квест-гульню “Прыгоды ў цераме Снягуркі”.
Хлопчыкі і дзяўчынкі весяліліся разам з казачнымі героямі, якія прапаноўвалі гульнявыя выпрабаванні. Гэта і Злючка, і Кікімара, і Баба Яга, і вясёлыя ваверчаняты. У канцы гульні разам з Дзедам Марозам і Снягуркай удзельнікі запалілі агні на навагодняй ёлцы.
Мерапрыемства пакінула ў дзяцей незабыўныя ўражанні і добры настрой.
Святлана ВАЙДА
педагог сацыяльны
сярэдняй школы № 1 Смаргоні