Навучэнцы 5 “В” класса сярэдняй школы № 5 Навагрудка вырашылі адправіцца ў займальнае навагодняе падарожжа.
На класнай гадзіне “Новы год крочыць па планеце” вучні пабывалі ў розных краінах свету і даведаліся, як там святкуюць Новы год. Падчас падарожжа дзеці выконвалі розныя заданні і ўдзельнічалі ў конкурсах: выразалі сняжынкі разам з японскімі дзецьмі, дапамагалі разгадваць загадкі в’етнамскай сям’і, рабілі віншавальныя паштоўкі для сяброў з Англіі, малявалі снегавіка вугольчыкам, які падарыў камінар з Германіі.
Але самае дзіўнае – у классе з’явілася інтэрнацыянальная ёлка. Дзеці ўпрыгожылі яе сняжынкамі, пернікамі, цукеркамі, рознакаляровымі стужкамі і каралямі з Расіі, чырвонымі яблыкамі з Францыі, свечкамі з Фінляндыі, італьянскімі прыгожымі шарамі. Такая ёлка, безумоўна, прынясе ў кожны дом мір і дабрабыт.
Цікавае навагодняе падарожжа хлопчыкі і дзяўчынкі завяршылі песняй. Чалавеку заўсёды хочацца спяваць, калі ў яго добры настрой і станоўчыя эмоцыі.
Алена ГОРСКАЯ,
класны кіраўнік 5 “В” класа
сярэдняй школы № 5 Навагрудка