У сярэдняй школе № 5 Навагрудка адбылася святочная навагодняя акцыя “Музычная латарэя”.
Навучэнцам прапаноўвалася выканаць навагоднюю песню і атрымаць падарунак з мяшка Дзеда Мароза. У гэты дзень у школе было весела і вельмі музычна: паўсюль гучалі песні “В лесу родилась ёлочка”, “Маленькой ёлочке холодно зимой” , “JingleBells”. Навучэнцы нават узгадалі песні, якія спявалі ў дзіцячым садку, вывучылі з мультфільмаў ці ў сацыяльных сетках.
Кожны ўдзельнік атрымаў свой прыз і зарад добрага настрою на ўвесь дзень.
Юлія ГАЙДУК,
педагог-арганізатар
сярэдняй школы № 5 Навагрудка