Першакласнікі ў снежным царстве

- 18:25Без рубрики

 

У рамках акцыі “Нашы дзеці” дзесяцікласнікі падрыхтавалі забаўляльную праграму “У снежным царстве” для вучняў 1-ых класаў.

 

У касцюмах Шэрага Ваўка і Зайца старшакласнікі гулялі з малымі, загадвалі загадкі, спявалі песні і танцавалі. Першакласнікі з велізарным жаданнем прымалі ўдзел у перадсвяточным забаўляльным мерапрыемстве. Столькі прыемных уражанняў засталося ў дзяцей пасля гэтага цудоўнага свята.

У канцы дзеці напісалі лісты-пажаданні Дзеду Марозу, загадаўшыў іх навагоднія падарункі ў выглядзе малюнкаў. Сустрэча з казачнымі Ваўком і Зайцам прайшла весела і яскрава. Усе ўдзельнікі атрымалі зарад станоўчай энергіі і добры настрой на ўвесь дзень.

Марыя КУЗЬМІЧ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
сярэдняй школы № 1 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий