Падарылі навагодні настрой

- 10:29Без рубрики

 

Святочны настрой панаваў падчас сустрэчы, якая адбылася ў сярэдняй школе № 40 Магілёва. У рамках акцыі “Нашы дзеці” навучэнцы атрымалі незвычайныя творчыя падарункі. Асабліва трэба адзначыць падарунак ад першага сакратара Цэнтральнага камітэта БРСМ, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Республікі Беларусь Дзмітрыя Варанюка, які ў свой час скончыў менавіта гэту школу, – габеленавае пано з выявай беларускіх прастораў.

 

Словы падзякі педагагічнаму калектыву і добрыя пажаданні вучням роднай школы ад Дзмітрыя Варанюка зачытаў кіраўнік Магілёўскага абкама БРСМ Уладзімір Паўлоўскі. “Няхай 2021 год апраўдае ўсе чаканні: шчодра адорыць моцным здароўем і дабрабытам, зробіць свет ярчэй і дабрэй для ўсіх пакаленняў нашай шматнацыянальнай і дружнай беларускай сям’і”, – пажадаў Дзмітрый Варанюк.

Усіх тых, хто сабраўся ў актавай зале школы, чакаў творчы падарунак ад артыстаў сталічнага Маладзёжнага тэатра эстрады. Святочную шоу-праграму “Музычны калейдаскоп” прадставілі ансамбль “Верасы”, група “PROвокация”, беларускія выканаўцы Дзмітрый Сяргееў, Вольга Калеснікава, Шыр. Выконваючы на сцэне цудоўныя песні, артысты падарылі гледачам шмат яркіх эмоцый і творчага пазітыва.

Ганна СІНЬКЕВІЧ

Фота прадстаўлена
Магілёўскім абкамам БРСМ

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий