Псіхалагічнае суправаджэнне на шляху да прафесіі педагога

- 23:22Профориентация

 

Вольга МАЦЕЙКА,
педагог-псіхолаг
Іўеўскай сярэдняй школы

 

 

У Іўеўскай сярэдняй школе шмат увагі надаецца прафесійнай арыентацыі. Сёння перад многімі выпускнікамі агульнаадукацыйных устаноў стаіць праблема выбару будучай прафесіі, таму пошук свайго месца ў свеце прафесій набывае асаблівы сэнс.

З 2016 па 2019 гады ў школе паспяхова рэалізаваны эксперыментальны праект Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Апрабацыя мадэлі дапрофільнай педагагічнай падрыхтоўкі навучэнцаў на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі”. З 2019 года ён змяніўся інавацыйным праектам “Укараненне мадэлі дапрофільнай падрыхтоўкі вучняў на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі”. Гэты праект накіраваны на стварэнне ва ўстанове адукацыі развіваючага адукацыйнага асяроддзя, якое спрыяе фарміраванню ў вучняў V–IX класаў гатоўнасці да свядомага выбару профільнага навучання педагагічнай накіраванасці на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Арганізатар праекта – Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка.

У рамках рэалізацыі праекта я працую над тэмай педагагічнага даследавання “Павышэнне матывацыі да дапрофільнай педагагічнай падрыхтоўкі ў педагогаў, вучняў і іх бацькоў шляхам псіхолага-педагагічнага суправаджэння”. Мая роля як псіхолага ў працы над праектам заключаецца ў выяўленні адукацыйных запытаў вучняў V–IX класаў і іх бацькоў, правядзенні псіхалагічных трэнінгаў: “Пазнай сябе” (V–VI класы); “Выхаваць сябе” (VII клас); “Правер сябе” (VIII–IX класы), выяўленні ў вучняў усвядомленага выбару навучання ў профільных педагагічных групах, дыягностыцы прафарыентацыйнай кампетэнтнасці навучэнцаў IX класаў.

На пастаяннай аснове працуе кансультацыйны пункт для вучняў і іх бацькоў па праблемах прафесійнай арыентацыі. Аказваю дапамогу педагогам, якія праводзяць факультатыўныя заняткі педагагічнай накіраванасці, сумесна распрацоўваем сцэнарыі тэматычных класных гадзін “Любімыя педагогі членаў маёй сям’і”, “Я ў будучыні”, “Прафесія – педагог”.

Эфектыўнасць дзейнасці педагагічных класаў высокая, мэтазгоднасць іх падтрымкі і захавання несумненная. Любая дарога пачынаецца з першага кроку, шлях да авалодання будучай прафесіяй не выключэнне. Адукацыйная дзейнасць педагагічнага класа нацэлена на фарміраванне агульнай культуры асобы вучняў, яна развіваецца на аснове засваення агульнага мінімуму зместу адукацыйных праграм, стварэння асновы для ўсвядомленага выбару і наступнага асваення праграм прафесійна-педагагічнай накіраванасці, выхавання духоўна-маральных асноў асобы, працавітасці, любові да сям’і, да навакольнай прыроды.

 

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий