Віншавальныя паштоўкі віртуальным сябрам

- 17:25Без рубрики

 

Абмен віншавальнымі паштоўкамі паміж навучэнцамі беларускіх і расійскіх школ арганізавалі навучэнцы Струкачоўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Кармянскага раёна.

Калі COVID-19 захапіў увесь зямны шар і вельмі многія школьнікі перайшлі на дыстанцыйнае навучанне, навагодні настрой крышачку сапсаваўся. І струкачоўскія школьнікі знайшлі магчымасць парадавацца самім і парадаваць сваіх аднагодак. Дзякуючы інтэрнэту яны знайшлі аднадумцаў і абмяняліся навагоднімі паштоўкамі.

Так, нашы навучэнцы адправілі навагоднія паштоўкі, зробленыя сваімі рукамі, у гімназію № 22 Мінска, школу № 1 Сыктыўкара (Рэспубліка Комі), а таксама ў Арлоўскую вобласць. У адказ нашы хлопчыкі і дзяўчынкі таксама атрымалі віншавальныя паштоўкі з цёплымі словамі ад новых віртуальных сяброў. Больш за тое, акрамя віншаванняў былі і выдатныя прапановы. Спадзяёмся, сяброўства працягнецца, і, магчыма, у наступным годзе ў нас атрымаюцца цікавыя сумесныя праекты.

Маргарыта САДАШЭНКА,
намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
Струкачоўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Кармянскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий