23 снежня ў рамках акцыі “Захавай сімвал свята” дырэктар смаргонскага лясгаса Аляксандр Шостак перадаў сярэдняй школе № 1 Смаргоні ёлку ў кадушцы.
Акцыя “Захавай сімвал свята” традыцыйна стартуе ў дзень адкрыцця ёлачных кірмашоў – 20 снежня. Яна пройдзе ва ўсіх населеных пунктах Беларусі з колькасцю насельніцтва звыш 30 тысяч чалавек.
Навучэнцы і работнікі школы паабяцалі захаваць ялінку да вясны і высадзіць яе ў лясніцтве падчас акцыі “Тыдзень лесу”, якая пройдзе ў красавіку наступнага года. Прадстаўнікі лясгаса ўручылі памятку па доглядзе за навагоднім дрэвам.
А пакуль святочная прыгажуня будзе жыць у нашай школе і дарыць усім хвойны водар і навагодні настрой.
Таццяна ІСТРАЦЬКОВА,
настаўнік рускай мовы і літаратуры
сярэдняй школы № 1 Смаргоні