- Навагодняя пошта

Валанцёры саграваюць сэрцы

 

 Напярэдадні хрысціянскіх свят кожны спяшаецца пацешыць сваіх родных і блізкіх, часам забываючыся на тых, хто застаецца сам-насам са сваімі праблемамі і адзінотай. Навучэнцы сярэдняй школы 7 Смаргоні ведаюць, што вучыцца дабрыні і міласэрнасці неабходна з дзяцінства.

Вучні-валанцёры факультатыва “Асновы праваслаўнай культуры” памятаюць пра тых, хто ў першую чаргу мае патрэбу ва ўвазе і клопаце, чые сэрцы неабходна сагрэць і парадаваць. Дзяўчынкі і хлопчыкі з трапятаннем і нецярпеннем чакаюць сустрэчы з пажылымі людзьмі дома сумеснага самастойнага пражывання “Бялкоўшчына”, бо тут іх заўсёды вельмі цёпла сустракаюць і рады кожнаму іх прыезду. Дзякуючы дырэктару УТЦСАН “Цёплы дом” Марыне Нікалайчык нашы навучэнцы маюць выдатную магчымасць праявіць сябе ў якасці валанцёраў, навучыцца дапамагаць старэйшаму пакаленню.

Халоднае надвор’е і вецер не сталі перашкодай, і наш традыцыйны дабрачынны канцэрт для адзінокіх людзей адбыўся.

Хочацца выказаць падзяку бацькам, якія сталі ўдзельнікамі нашай дабрачыннай акцыі і падрыхтавалі выдатныя падарункі для пажылых людзей.

Яшчэ адзін дзень для нашых навучэнцаў прайшоў плённа, бо маленькі цуд адбыўся: дзеці зрабілі больш шчаслівымі тых, хто ў гэтым меў патрэбу.

Людміла ЗАХАРЭВІЧ,
настаўнік англійскай мовы
сярэдняй школы № 7 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий