Чалавек павінен жыць у атмасферы дабра, і ў значнай ступені мы самі фарміруем яе. Гэтае спрыяльнае для чалавечай душы асяроддзе ствараецца з нашых добрых спраў, цёплых пачуццяў, спачування і дапамогі.
“Насі сонца ў сабе” – так называецца цімураўскі атрад Рэплеўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Ваўкавыскага раёна. Атрад існуе на працягу трох гадоў. Вучні ўстановы разам з педагогам Аленай Прохар з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі акцый “Дапамажы ветэрану”, “Помнік, “Паштоўка ветэрану”, “Дай руку дапамогі малодшаму”, “Чысты лес” і інш.
Цімураўцы напярэдадні навагодніх святаў павіншавалі дзяцей-інвалідаў, выхаванцаў дашкольнай групы, падарылі ім цацкі і пачастункі. Не засталіся без увагі і ветэраны педагагічнай працы, школьнікі таксама павіншавалі іх са святам, уручылі салодкія падарункі.
Таццяна РАДЗЕЙКА,
намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
Рэплеўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы
Ваўкавыскага раёна