У рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” Паляцкішскую сярэднюю школу наведалі прадстаўнікі пагранічнай заставы “Драбішуны”. Яны павіншавалі дзяцей з Новым годам і Калядамі, пажадалі моцнага здароўя, поспехаў у вучобе, здзяйснення ўсіх жаданняў.
Да сустрэчы вучні рыхтаваліся загадзя: класныя пакоі ўпрыгожылі навагодняй атрыбутыкай. Вучні пачатковых класаў, якія па-сапраўднаму верацьу цуды,адправіліся разам з Дзедам Марозам і Снягуркайу цікавае навагодняе падарожжа і сустрэліся з казачнымі персанажамі.
Гучала музыка, дзеці спявалі, танцавалі, ладзілі гульні, чыталі вершы. Усе разам адчулі сапраўднае свята.
Напрыканцы мерапрыемства выдатнікі вучобы, прызёры алімпіяд і пераможцы творчых конкурсаў, дзеці з апякунскіх сем’яў і сем’яў, дзе непаўналетнія аказаліся ў няпростай жыццёвай сітуацыі,атрымалі падарункіад пагранічнікаў.
Навагодняе свята пакінула ў дзяцей добрае ўражанне,іх вочы свяціліся радасцю.
Іван ГАБІС,
сацыяльны педагог
Паляцкішскай сярэдняй школы
Воранаўскага раёна