Упрыгожванні з другаснай сыравіны

- 0:00Без рубрики

 

Наш дзіцячы сад з’яўляецца рэсурсным цэнтрам адукацыйнага праекта “Зялёныя школы” і ў рамках акцыі “Выратуй дрэва” адмовіўся ў гэтым годзеад выкарыстання паперы для ўпрыгожвання вокнаў ўстановы. Яе замянілі навагоднія малюнкі, якія наносяцца гуашшу праз трафарэт.

 

Групавыя памяшканні ўпрыгожылі навагоднімі кампазіцыямі, створанымі з экалагічных матэрыялаў (фетру, нітак, гліны, дрэва, шышак, галінак і г.д), яркай шматразовай мішуры, святочных гірлянд-агеньчыкаў. Не адзін год праслужаць і ёлачныя ўпрыгожванні, зробленыя працаўнікамі дзіцячага сада з другаснай сыравіны.

А якую фантазію, крэатыў, творчасць і майстэрства прадэманстравалі бацькі выхаванцаў, калі рыхтаваліся да ўдзелу ў святочнай выставе экалагічнай ёлачнай цацкі і цацкі – сімвала года! Дзіўныя вырабы зоймуць свае месца на галоўнай ёлачцы дзіцячага сада і дапоўняць навагоднія кампазіцыі ў афармленні памяшканняў.

У гэты перадсвяточны час хочацца ўсім яшчэ раз нагадаць: упрыгожваючы памяшканні да Новага года, не забывайцеся пра экалогію, аддайце перавагу шматразовым экалагічным упрыгожванням, якія доўга будуць вас радаваць і не пашкодзяць наваколлю!

Святлана ПЕТРЫМАН,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ясляў-сада г.п. Мір Карэліцкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий