З павагай да педагогаў-ветэранаў

- 10:25Без рубрики

 

У яслях-садзе № 3 Мастоў існуе добрая традыцыя – віншаваць ветэранаў педагагічнай працы са святамі. Гэты год не выключэнне. Нашы выхаванцы павіншавалі педагогаў-ветэранаў з Новым годам і Калядамі. А самае лепшае віншаванне – паштоўка, зробленая сваімі рукамі з любоўю і душой.

Усе прафесіі важныя і патрэбныя. А выхавальнік дашкольнай адукацыі –не толькі прафесія, гэта прызванне, якім адзначаны далёка не кожны чалавек. Быць выхавальнікам – значыць, хацець і ўмець зноў і зноў пражываць дзяцінства з кожным дзіцём, бачыць свет яго вачыма, здзіўляцца і пазнаваць разам з ім, быць непрыкметным, калі дзіця занятае сваёй справай, і незаменным, калі яму патрэбныя дапамога і падтрымка.

Няма былых выхавальнікаў, бо гэтая прафесія не пра майстэрства, а пра любоў. Любоў да дзяцей і іх бацькоў, навучальнага працэсу і творчых мерапрыемстваў, да сябе, да людзей і да жыцця.

На працягу многіх гадоў у сценах ясляў-сада № 3 г. Мастоў працавалі і працуюць тыя, хто можа з гонарам сказаць: “Я – выхавальнік!”. Гэта не выпадковыя людзі. Яны майстры сваёй справы, ветэраны педагагічнай працы. Яны знаходзяцца на заслужаным адпачынку, але ў памяці многіх выхаванцаў засталіся настаўнікамі, мілымі і добрымі людзьмі, заўсёды гатовымі прыйсці на дапамогу.

Таццяна МАЛЕЦ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
ясляў-сада № 3 Мастоў

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий