- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Актыўны адпачынак у зімовыя канікулы

 

На зімовых канікулах шаснаццаць хлопчыкаў і дзяўчынак Залескага ясляў-сада – сярэдняй школы Смаргонскага раёна кожны дзень спяшаліся ў аздараўленчы лагер “Зімовы гарадок”, дзе праводзілі свае канікулы.

Сем дзён адпачынку былі насычаны разнастайнымі мерапрыемствамі і цікавымі падзеямі, таму сумаваць выхаванцам не давялося. Усю змену ў лагеры панавала весялосць, што напаўняла ўсіх жыццёвай энергіяй і здароўем. Атрады “Сняжынкі” і “Снегавікі” змагаліся за права першымі дабрацца да плошчы Снежнай Каралевы і заваяваць пачэснае званне пераможцы.

За час падарожжа па “Зімовым гарадку” школьнікі пабывалі ў завулку Знаёмстваў, з цікавасцю наведалі Казачны праспект, прагуляліся па вуліцах Навагодняй, Спартыўнай, Снежнай. Тут выхаванцаў чакалі займальныя гульні, віктарыны і конкурсы (“Зімовы каламбур”, “Навагоднія прыгоды”, “Падарожжа ў свет казак”), майстэрня “Ачумелыя ручкі”, спартыўныя спаборніцтвы, забавы, віктарыны, квест-гульні.

З цікавасцю дзеці наведвалі зімовую кіназалу, у якой мелі магчымасць паглядзець калядныя і навагоднія фільмы, а таксама навагодні танцпол, дзе лавілі хвалю навагодняга настрою і пагружаліся ў атмасферу бесклапотнай весялосці пад завадную музыку.

           

Зарад бадзёрасці выхаванцы лагера змаглі атрымаць падчас спартыўных мерапрыемстваў. Спаборніцтвы праходзілі ў напружанай барацьбе і сталі сапраўдным святам спорту і здароўя.

Пабывалі дзеці і ўсядзібе смаргонскага Дзеда Мароза, дзе разам з казачнымі персанажамі змаглі здабыць ключы ад церама Снягуркі, а таксама атрымаць выдатны навагодні настрой і прыемныя падарункі.

Дні, праведзеныя ў лагеры “Зімовы гарадок”, надоўга запомняцца яго выхаванцам і застануцца напоўненымі незабыўнымі ўражаннямі, карыснымі справамі і прыемнымі ўспамінамі.

Алена ВАРАНІШЧА,
дырэктар аздараўленчага лагера
Залескагаясляў-сада – сярэдняй школы
Смаргонскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий