- Клуб молодого журналиста

Прыбяром снег разам

 

Ілля КУЛЕШ,
навучэнец 11 “К” класа
сярэдняй школы № 7 Навагрудка

 

 

Калі шчодрыя снегапады накрылі наш горад, стала зразумела: пажылым людзям трэба дапамагчы прыбраць свае двары. Валанцёры сярэдняй школы № 7 Навагрудка, узброіўшыся лапатамі, адправіліся выконваць заданне.

 

У рамках добраахвотніцкай акцыі “Прыбяром снег разам” члены валанцёрскага атрада “Сузор’е надзей” наведалі Ганну Сцяпанаўну Валенцік. Школьнікі дружна прыбралі снегу двары, расчысцілі дарожкі да адрыны і падвалу, прывялі ў парадак дваровую тэрыторыю і ганак.

Ганна Сцяпанаўна за выдатную працу пачаставала валанцёраў гарачай гарбатай і смачным пірагом!

 

 

Поделиться ссылкой:

+1

Добавить комментарий