Вольга ПАЧУК,
настаўнік пачатковых класаў
сярэдняй школы № 7 Смаргоні,
Гродзенская вобласць
Дзень роднай мовы… А чаму толькі дзень, а не год або ўсё жыццё? Родная мова таму і родная, што ёй карыстаюцца пастаянна.
Каб тое, пра што мае пачаткоўцы сярэдняй школы № 7 Смаргоні даведаліся на працягу тыдня беларускай мовы, засталося ў памяці, я вырашыла перанесці на анлайн-дошку “Падарожжа ў краіну роднай мовы”. І зараз мае чацвертакласнікі і іх бацькі ў любы момант могуць зайсці на старонку https://ru.padlet.com/pachukolga71/tzp46dovp1k57yqb і яшчэ раз узгадаць самыя цікавыя моманты з прадметнага тыдня.
Запрашаем усіх у віртуальнае падарожжа па нашай анлайн-дошцы. Тут вы зможаце не толькі пачытаць вершы беларускіх паэтаў і часопіс “Вясёлка”, але таксама паглядзець сучасныя беларускія мультфільмы пра свінку Пэпу, паслухаць беларускія песні, убачыць беларускія танцы “Лявоніха” і “Крыжачок” і шмат чаго іншага.