На працягу 2020 года вы былі нашымі вернымі сябрамі і дапамагалі рабіць наша выданне інфармацыйна насычаным. Дзякуючы вам мы развіваліся і ўпэўнена ішлі да галоўнай мэты – стваралі для педагогаў краіны пляцоўку для абмена вопытам. Спадзяёмся, у гэтым годзе наша супрацоўніцтва працягнецца і будзе яшчэ больш плённым.
Рэдакцыя сеткавага рэсурса NG-PRESS.BY выдавецкага дома “Педагагічная прэса” аб’яўляе падзяку за актыўнае і плённае супрацоўніцтва з выданнем у 2020 годзе, ініцыятыўнасць, крэатыўнасць і далучанасць да стварэння адзінай інфармацыйнай прасторы сістэмы адукацыі Беларусі
аўтарам
Наталлі Анатольеўне ЮШКЕВІЧ, бібліятэкару Пятрэвіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці
Таццяне Станіславаўне ІСТРАЦЬКОВАЙ, настаўніку рускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 1 г. Смаргоні Гродзенскай вобласці
Надзеі Васільеўне ДРАНІЦА, настаўніку фізікі Вераб’евіцкага дзіцячага сада – базавай школы Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці
Ірыне Станіславаўне КЛІМОВІЧ, выхавальніку дашкольнай адукацыі ясляў-сада № 34 г. Ліды Гродзенскай вобласці
Таццяне Фёдараўне КНЫШ, настаўніку матэматыкі Гімназіі № 1 імя Ф.Я.Перца г. Пінска Брэсцкай вобласці
установам адукацыі
Гімназіі № 1 імя Ф.Я.Перца г. Пінска Брэсцкай вобласці
Яслям-саду г. п. Мір Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці
Вераб’евіцкаму дзіцячаму саду — базавай школе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці
Гімназіі г. Чачэрска Гомельскай вобласці
Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжу мастацтваў імя Я. Глебава
кіраўніцкім структурам
Галоўнаму ўпраўленню адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта
Аддзелу адукацыі, спорта і турызма Кармянскага раённага выканаўчага камітэта
Упраўленню адукацыі Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта
Упраўленню адукацыі Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта
Аддзелу па адукацыі Ганцавіцкага раённага выканаўчага камітэта
З кожным днём да нашай дружнай аўтарскай сям’і далучаюцца новыя імёны. Дзякуй усім, хто разам з намі стварае сеткавае выданне!
З павагай,
калектыў рэдакцыі сеткавага выдання NG-PRESS.BY