Дзве сястры – Беларусь і Расія

- 20:34ШАГ

 

Навучэнцы 8–11-х класаў Шчорсаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Навагрудскага раёна прынялі ўдзел у адзіным дні інфармавання “Беларусь і Расія: гісторыя станаўлення і развіцця Саюзнай дзяржавы”.

Вядучыя ток-шоу пазнаёмілі навучэнцаў са зместам інфармацыйных блокаў “Яднанне народаў Беларусі і Расіі: падзеі, факты” і “Будучыня Саюзнай дзяржавы – у руках моладзі і для моладзі”.

У ходзе ШАГа 2 “Мы разважаем” было арганізавана абмеркаванне прадстаўленага матэрыялу. Навучэнцы адказалі на пытанні: чаму 2 красавіка адзначаюць як Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі, чаму саюз Беларусі і Расіі так важны для народаў нашых краін, чаму расіянам і беларусам удалося рушыць наперад па шляху інтэграцыі далей іншых краін постсавецкай прасторы і якія крокі прадпрымае Саюзная дзяржава да стварэння ўмоў для развіцця ініцыятывы моладзі.

Удзел у адзіным дні інфармавання прыняла кіраўнік справамі Шчорсаўскага сельскага выканаўчага камітэта Людміла Казляк. Яна расказала навучэнцам пра важнейшыя этапы ў развіцці саюзных адносін Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Госць адзначыла, што Беларусь і Расія шмат чаго дасягнулі, пазнаёміла навучэнцаў з маладзёжнымі праграмамі Саюзнай дзяржавы, расказала пра задачы сучаснай маладзёжнай палітыкі ў Беларусі і Расіі, пра ўмовы максімальнага выкарыстання інавацыйнага патэнцыялу маладога пакалення ў інтарэсах развіцця Саюзнай дзяржавы.

У ходзе рэалізацыі ШАГа 3 “Мы дзейнічаем” навучэнцамі было прапанавана прыняць удзел у гістарычным праекце “Лічбавая зорка”, ініцыяваным Маладзёжнай палатай пры Парламенцкім Сходзе Беларусі і Расіі ў 2020 годзе.

Анжаліка ЗУБАРАВА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Шчорсаўскага дзіцячага сада – сярэдней школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий