- Карэкцыйная педагогіка. Вопыт, Метадычка

Лічбавыя тэхналогіі ў рабоце настаўніка-дэфектолага

 

Марыя СМУРАГА,
магістр педагагічных навук,
настаўнік-дэфектолаг

ДУА “Сярэдняя школа  № 4 імя П.І.Батава г. Слоніма”,
Гродзенская вобласць

 

 

Перад кожным настаўнікам-дэфектолагам ПКПП штодня ўстае мноства пытанняў. Што ж зрабіць, якія прымяніць метады, прыёмы і сродкі карэкцыйнай работы, каб найбольш эфектыўна дапамагчы вучням? Як зрабіць так, каб сучаснае дзіця было зацікаўлена ў працы з настаўнікам-дэфектолагам? Не толькі з радасцю ішло на карэкцыйныя заняткі, але і з энтузіязмам выконвала дадатковыя заданні? Жыццё падчас пандэміі каранавіруса востра акрэсліла перад настаўнікам-дэфектолагам і праблему дыстанцыйнага навучання падчас самаізаляцыі.

Для вырашэння гэтых задач сваім вучням я прапаную прыняць удзел у вэб-квесце “У гасцях у казкі” (https://sites.google.com/site/logopedonlajn). Зайсці на старонку вэб-квеста навучэнец можа са старонкі блога “Лагапед анлайн” (http://www.defectologsh4.blogspot.com/), нажаўшы па ўкладцы “Вэб-квест” або перайшоўшы па спасылцы, якую я адпраўляю законным прадстаўнікам ў сацыяльных мэсэнджарах.

Спачатку вучань трапляе на старонку “Выберы іграка”, на якой яму прапануецца разгледзець карту роляў і вызначыць сабе прыдатную ролю. Пастаянныя спадарожнікі малодшых школьнікаў у квесце гэта – Смурфік (гук [с]), Папялушка (Золушка) (гук [з]), Цар (гук [ц]), Шапакляк (гук [ш]), Жасмін (гук [ж]), Шчаўкунок ( гук [ш]) і Чабурашка (гук [ч]). Ролевыя заданні прапісаны падрабязна і могуць выконвацца як у камандзе, так і індывідуальна, паслядоўна або выбарачна. Прапанаваны план работы з’яўляецца нагляднай апорай і забяспечвае кантроль дзеянняў вучня.

У якасці заданняў настаўнік-дэфектолаг выкарыстоўвае аўтарскія відэапытанні, відэа агучаных навучэнцамі 3D-кніг, якія выкладвае на сваім канале на youtube.com, устаўляе ў форму Google-апытання, а таксама флэш-гульні з канструктара сэрвісу http: //www.umapalata.com. Мысліць чалавек пачынае тады, калі сутыкаецца з цяжкасцямі. Пры выкананні вэб-квеста навучэнцы не атрымліваюць гатовых адказаў або рашэнняў, яны самастойна вырашаюць пастаўленую перад імі задачу – адказваюць на заданні настаўніка-дэфектолага, выкарыстоўваючы форму Google-апытання.

Неабходны набор рэсурсаў для праходжання квеста сабраны ў вебмикс, заснаваны на сэрвісе www.symbaloo.com, і малодшаму школьніку з дызграфiяй, прытым не самому паспяховаму, няма неабходнасці ў пошуку дадатковай інфармацыі.

Навучэнцы з дызграфіяй могуць хутка страціць першапачатковую цікавасць да задання або проста забыцца выканаць яго ў тэрмін. Каб пазбегнуць гэтых цяжкасцяў, на старонцы “Парадак працы” намячаецца паслядоўнасць дзеянняў.

Пры правядзенні гульні навучэнцы адсочваюць правільнасць выканання заданняў згодна з прапанаваным крытэрыям ў раздзеле “Ацэнка”.

На завяршальным этапе вэб-квеста навучэнцам прапануецца распавесці пра вынікі сваіх назіранняў, адкрыццяў. Самым актыўным малодшым школьнікам я ўручаю дыпломы.

Выконваючы заданні вэб-квеста, навучэнцы I ступені не толькі авалодваюць складанай формай фанематычнага аналізу і сінтэзу свісцячых, шыпячых фанем, афрыкат, але і фарміруюць кампетэнцыі: вучацца аналізаваць, структураваць інфармацыю, афармляць вынікі работы, працаваць з гугл-формамі.

У карэкцыі дысграфіі ва ўмовах ПКПП велізарную ролю адыгрываюць бацькі. Сучасныя бацькі большую частку часу праводзяць анлайн, таму, каб усталяваць дыялог з імі, я выкарыстоўваю віджэт “Мае паведамленні”. Гэта розныя інтэрактыўныя карэкцыйныя заданні па тэме, што вывучаецца, абвесткі, навіны, падвядзенне вынікаў вэб-квеста.

У раздзел “Для бацькоў” я змясціла спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы па пытанні аказання лагапедычнай дапамогі вучням.

Шмат пытанняў выклікае выкананне артыкуляцыйнай гімнастыкі дома. Для палягчэння паўтарэння практыкаванняў я стварыла раздзел “Артыкуляцыйная гімнастыка” і змясціла ў яго вебмикс, заснаваны на сэрвісе www.symbaloo.com, у якім усе віды артыкуляцыйных практыкаванняў акрэсліла не толькі вербальнымі, але і невербальныя сімваламі, якія і адпавядаюць назвам практыкаванняў.

Выкарыстанне вэб-квеста з вучнямі, якія маюць парушэнні маўлення, забяспечыла станоўчую дынаміку карэкцыйнай работы. Інтэрнэт-прастора дазваляе павысіць вучэбную матывацыю навучэнцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, а таксама сфарміраваць у малодшых школьнікаў навыкі эфектыўнага ўзаемадзеяння з інфармацыйным асяроддзем. Прымяненне вэб-квеста ў карэкцыйнай працы спрыяе прадметнаму дыялогу ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу ў трыядзе настаўнік-дэфектолаг – навучэнец – бацькі. Лічбавыя тэхналогіі дазваляюць мне больш творча падыходзіць да падрыхтоўкі і правядзення карэкцыйных заняткаў, паколькі дапамагаюць рэалізаваць інавацыйныя дыдактычныя ідэі.

Спецыялістам, якія працуюць з дзецьмі з маўленчымі парушэннямі, варта памятаць, што ў большасці малодшых школьнікаў гэтай катэгорыі недастатковы ўзровень вучэбнай матывацыі. Таму асноўная задача выкарыстання ў карэкцыйнай працы лічбавых тэхналогій заключаецца ў тым, каб зацікавіць іх, зняць у іх страх перад вучэбнай дзейнасцю, і, перш за ўсё, перад пісьмом і чытаннем, стварыць на занятках атмасферу супрацоўніцтва і ўзаемаразумення. Настаўнік-дэфектолаг можа выкарыстоўваць варыянты прапанаваных заданняў у залежнасці ад узроўню падрыхтоўкі дзяцей. Сістэма карэкцыйных практыкаванняў дазваляе арганізаваць як індывідуальныя, так і групавыя формы работы з навучэнцамі.

Вопыт працы з вэб-квестам быў прадстаўлены на рэспубліканскім конкурсе “Сучасныя тэхналогіі ў спецыяльнай адукацыі – 2016” і адзначаны дыпломам I ступені на абласным этапе і дыпломам II ступені ў намінацыі “Стэндавы даклад” на заключным этапе конкурсу.

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий