Навучэнцы 8–11-х класаў Шчорсаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Навагрудскага раёна прынялі ўдзел у адзіным дні інфармавання “Пра духоўныя і маральныя каштоўнасці: дыялог пакаленняў”.
Вядучыя ток-шоу пазнаёмілі навучэнцаў са зместам інфармацыйнага блока “Пра духоўныя і маральныя каштоўнасці: дыялог пакаленняў”.
На другім этапе было арганізавана абмеркаванне прадстаўленага матэрыялу. Навучэнцы адказалі на пытанні, што для іх азначаюць паняцці духоўнасць і маральнасць, якія маральныя нормы паводзін з’яўляюцца асноватворнымі ў іх жыцці, разважалі пра прысуджэнне прэміі “За духоўнае адраджэнне”.
Удзел у адзіным дні інфармавання прыняў настаяцель Свята-Дзмітрыеўскай царквы іерэй Дзмітрый Пачобут. Ён расказаў навучэнцам пра маральную сутнасць чалавечай жыццядзейнасці – імкненне чалавека спазнаць сваё прызначэнне на зямлі. Айцец Дзмітрый адзначыў, што ў сучасным свеце, пры такім бурным развіцці інфармацыйных тэхналогій, адбываецца глабальная пераацэнка маральных каштоўнасцей у свядомасці сучаснай моладзі, што не можа не выклікаць пэўнай боязі. Самыя простыя паняцці – каханне, узаемапавага, сумленнасць, годнасць, патрыятызм вернасць, альтруізм, працавітасць, павага да старэйшых – аказаліся не ў модзе ў сучаснай моладзі, і, на жаль, маюць патрэбу ў абароне. Навучэнцы актыўна ўдзельнічалі ў гутарцы пра захаванне Божых запаведзей, пра тое, як удасканальваць навакольнае жыццё ў адпаведнасці з духоўна-маральнымі ідэаламі, зрабіць шчаслівым сябе, сваю сям’ю, сваю краіну.
У ходзе рэалізацыі ШАГа 3 “Мы дзейнічаем” навучэнцамі была прапанавана ідэя прыняць удзел у абласной валанцёрскай акцыі “Добрая Вясна”, тым самым аказаць дапамогу пажылым грамадзянам нашага аграгарадка.
Анжаліка ЗУБАРАВА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Шчорсаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна